Вулькаўскі сельсавет (Пінскі раён)

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці БССР

Ву́лькаўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці. Цэнтр — вёска Вулька.

Вулькаўскі сельсавет
Краіна Беларуская ССР
Уваходзіў уПінскі раён
Адміністрацыйны цэнтрВулька
Дата ўтварэння16 ліпеня 1954
Дата скасавання17 красавіка 1959

Утвораны 16 ліпеня 1954 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці БССР шляхам аб’яднання скасаваных Завідчыцкага і Хойнаўскага сельсаветаў[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Пінскага раёна. 9 чэрвеня 1958 года ў склад сельсавета з Плешчыцкага сельсавета перададзены 3 населеныя пункты (вёскі Красава, Сачкавічы і Стытычава)[2]. 17 красавіка 1959 года цэнтр Вулькаўскага сельсавета перанесены ў вёску Завідчыцы, сельсавет перайменаваны ў Завідчыцкі, вёскі Вялікія Дзіковічы, Жыдча, Малая Вулька, Стайкі, Хойна перададзены ў склад Невельскага сельсавета[3].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.