Натуральная воспа

(Пасля перасылкі з Воспа)

Натуральная воспа (лац. variola, variola vera) або, як яе яшчэ называлі раней, чорная воспа — высокакантагіёзная (заразная) вірусная інфекцыя, ад якой пакутуюць толькі людзі. Яе выклікаюць два віды вірусаў: variola major (смяротнасць 20-40 %, па некаторых дадзеных — да 90 %) і variola minor (смяротнасць 1-3 %). Людзі, што выжываюць пасля воспы, могуць часткова або цалкам губляць зрок, і практычна заўсёды на скуры застаюцца шматлікія рубцы ў месцах былых язваў.

Натуральная воспа
Дзяўчынка з Бангладэш, хворая на натуральную воспу (1973 год). Пра поўнае знішчэнне воспы ў Бангладэш было абвешчана ў снежні 1977 года, калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла гэты факт.
Дзяўчынка з Бангладэш, хворая на натуральную воспу (1973 год). Пра поўнае знішчэнне воспы ў Бангладэш было абвешчана ў снежні 1977 года, калі Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна пацвердзіла гэты факт.
МКХ-10B03. 03.
МКБ-10-КМB03
МКХ-9050050
МКБ-9-КМ050.9[1] і 050[1]
DiseasesDB12219
MedlinePlus001356
eMedicineemerg/885 
MeSHD012899
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

У 1979 годзе Сусветная арганізацыя аховы здароўя афіцыйна паведаміла, што воспа чалавека была цалкам ліквідаваная з дапамогай вакцынацыі[2], нягледзячы на гэта, усё яшчэ існуе магчымасць унутрылабараторнага заражэння пры правядзенні навуковых даследаванняў з наступным распаўсюджваннем хваробы.

Гісторыя

Эвалюцыя віруса

Пытанне з часам з'яўлення віруса натуральнай воспы канчаткова не ўрэгулявана. Хутчэй за ўсё, вірус воспы эвалюцыянаваў паміж 68—16 тысяч гадоў таму[3][4]. Шырокі дыяпазон датаў звязаны з розным адлікам, які выкарыстоўваўся для каліброўкі малекулярнага гадзінніка. Адна клада штамаў належыць Variola major (віруса, які выклікае клінічна больш цяжкую форму захворвання), якая перайшла на чалавека і распаўсюджвалася з Азіі, паміж V і XVI стагоддзямі. Другая клада ўключае дзве разнавіднасці Variola Alastrim minor (фенатыпічная мяккая форма воспы), апісаная ў Амерыцы і ізаляваная ў Заходняй Афрыцы, якая аддзялілася ад агульнага продка віруса натуральнай воспы паміж XV стагоддзем да н.э. і VII стагоддзем н. э. У далейшым гэтая клада разышлася на дзве субклады каля XIII стагоддзя.

Воспа ў старажытнасці

Суправаджальныя малюнкі да тэксту з Фларэнтыйскага кодэкса (15401585 гады), дзе індзеец церпіць на воспу.

Раней лічылася, што натуральная воспа вядомая чалавецтву з найстаражытных часоў. Розныя крыніцы адносілі яе першае з'яўленне альбо да Афрыцы, гэта значыць Старажытнага Егіпту, альбо да Азіі, гэта значыць да часоў Старажытнага Кітаю. Аднак, згодна з генетычнымі даследаванням, вірус натуральнай воспы чалавека блізкі вірусу вярблюджай воспы, з-за чаго ў цяперашні час мяркуецца, што да чалавека ён перайшоў ад вярблюдаў у блізкаўсходнім рэгіёне ў пачатку нашай эры[5].

Эпідэмія чорнае воспы ўпершыню пракацілася па Кітаю ў IV стагоддзі, а ў сярэдзіне VI стагоддзя эпідэія дасягнула Карэю. У 737 годзе ад воспы памерлі больш за 30% насельніцтва Японіі, а ўзровень смяротнасці ў густанаселеных раёнах даходзіў да 70%[5]. У Індыі існавала адмысловая багіня воспы — Марыятале; ейныя выявы былі выраблены ў выглядзе маладой жанчыны ў чырвонай вопратцы, якая валодае вельмі раздражняльным характарам, гэта значыць паводле паданню, аднойчы яна за нешта раззлавалася на свайго бацьку і ў гневе кінула яму ў твар залатыя каралі, і там, дзе пацеркі закранулі скуру, з'явіліся пустулы. Памятаючы пра гэта, вернікі імкнуліся ўлагодзіць і ўмілашчыць Марыятале, прыносілі ёй ахвяры. У Карэі эпідэміі воспы тлумачылі наведваннем духу, якога звалі «паважаны госць воспа». Яму ставілі алтар, куды прыносілі лепшую ежу і віна[6].

Некаторыя даследчыкі лічылі, што воспа згадваецца ў Бібліі, дзе ў апісанні дзесяці караў егіпецкіх, сказана, што на людзях і на быдле будуць запаленні з нарывамі[7], хоць пад «нарывамі» магла разумецца любая скурная хвароба. З Індыі воспа магла быць распаўсюджаная ў іншыя рэгіёны войскамі Аляксандра Македонскага. Меркавалася, што ва II стагоддзі гэтая хвароба пад назвай «чума Антоніюса» хапіла рымскія легіёны Марка Аўрэлія, а ў 60 годзе да н.э. з'явілася ў Старажытным Рыме[7], але апісанне «чумы Антоніюса» Галенам не адпавядае характару плыні захворвання пры заражэнні натуральнай воспай[5]. У арабаў, паводле сведчанні арабскага лекара Арона, які жыў у VII стагоддзі, воспа была вядома са старажытных часоў.

Згодна з досыць пэўнымі навуковымі звесткамі, першым апісаннем эпідэміі воспы ў заходняй частцы Старога Свету з'яўляецца кароткае згадванне ў Каране, гэта значыць у 569570 гадах войска эфіопаў, якія аблажылі Меку, было пабіта невядомай ім хваробай. У VI стагоддзі воспа ўжо гаспадарыла ў Візантыі, занесенай туды з Афрыкі пры Юстыніяне I[7]. Арабы-мусульмане, прыступіўшы да заваёвы, у VIIVIII стагоддзях разнеслі воспу ад Іспаніі да Індыі[5]. Гісторыя засведчыла з'яўленне воспы ў Сірыі, Палесціне і Персіі ў VII стагоддзі, у Сіцыліі, Італіі, Іспаніі і Францыі ў наступным, VIII стагоддзі[7].

Сымптаматыка

Воспеныя скарыначкі на руках у хворага

Пры тыповай плыні воспы інкубацыйны перыяд доўжыцца 8—12 дзён. Пачатковы перыяд характарызуецца дрыжыкамі, падвышэннем тэмпературы цела, моцным ірваным болем у паясніцы і канечнасцях, моцнай смагай, галавакружэннем, галаўным болем, рвотай. Часцяком пачатак хваробы бывае даволі мяккім.

На 2—4 дзень раза з ліхаманкай з'яўляецца ініцыяльная сып на скуры або ў выглядзе вучасткаў гіперэміі, альбо гемарагічная сып па абодвум бакам грудной клеткі ў вобласці грудных мышцаў да падпахавых упадзінаў, а таксама ніжэй пупка ў галіне пахвінных зморшчын і ўнутраных паверхняў сцёгнаў, гэта значыць «трохвугольніку Сымона», кровазліццё выглядае як пурпура і нават як экхімоза. Плямістая сып трымаецца некалькі гадзін, гемарагічная — больш працяглы час.

На 4 дзень назіраецца зніжэнне тэмпературы цела, саслабляюцца клінічныя сімптомы пачатковага перыяду, але з'яўляюцца тыповыя воспіны на скуры галавы, твару, тулава і канечнасцей, якія праходзяць стадыі плямы, папулы, бурбалкі, пустулы, стварэння скарыначак, адарванне апошніх і стварэння рубца. Адначасова з'яўляюцца воспіны на слізістай носу, гартані, трахеі, бронхах, прамой кішцы, мочаспускальнага канала. Яны неўзабаве ператвараюцца ў эрозіі. У жанчын назіраецца стварэнне воспін на палавых органах.

На 8—9 дні хваробы ў стадыі нагнаення бурбалак зноўку пагаршаецца самаадчуванне хворых, узнікаюць прыкметы таксічнай энцэфалапатыі (парушэнне свядомасці, трызненне, узбуджэнне, у дзяцей — курчы). Перыяд падсыхання і адпадзення скарынак займае каля 1—2 тыдняў. На твары і валасяной часткі галавы ўтвараюцца шматлікія рубцы.

Змена крыві характарызуецца лейкацытозам, пры цяжкіх формах маецца рэзкі зрух налева з выхадам у кроў міелацытаў.

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці