Вольга Аляксандраўна Шпілеўская
- Старонка
- Размовы
Вольга Шпілеўская | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||
| |||||||
Папярэднік | Алена Богдан | ||||||
Нараджэнне | 6 студзеня 1976(1976-01-06) (48 гадоў) | ||||||
Партыя | |||||||
Адукацыя |
Вольга Аляксандраўна Шпілеўская (нар. 6 студзеня 1976) — беларуская журналістка, палітык. Дырэктар прадстаўніцтва МТРК «Мір» у Беларусі. Старшыня Беларускага саюза жанчын (з 2022 года). Член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу (з 2024 года).
Нарадзілася 6 студзеня 1976 года.
У 1998 годзе скончыла факультэт журналістыкі Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па спецыяльнасці «Журналістыка». Будучы студэнткай прыйшла працаваць у Белтэлерадыёкампанію, дзе дайшла да кіраўніцы карэспандэнцкай сеткі Агенцтва тэлевізійных навінаў.
3 ліпеня 2015 года прызначана галоўным рэдактарам газеты «Мінская праўда»[1].
У 2017 годзе ўзначаліла Нацыянальны прэс-цэнтр. З 2018 года па май 2021 года працавала кіраўніком галоўнага ідэалагічнага ўпраўлення Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь[2].
У пачатку снежня 2021 года ўзначаліла прадстаўніцтва Міжнароднай тэлерадыёкампаніі «Мір» у Беларусі[3].
У ліпені 2022 года абрана старшынёй Беларускага саюза жанчын[4], у сакавіку 2023 года аднагалосна пераабрана на гэтую пасаду[5]
З 25 красавіка 2024 года — член Прэзідыума Усебеларускага народнага сходу.