Верхнія Альпы

дэпартамент на поўдні Францыі

Верхнія Альпы (фр.: Hautes-Alpes) — дэпартамент на паўднёвым усходзе Францыі, адзін з дэпартаментаў рэгіёна Праванс — Альпы — Лазурны Бераг. Парадкавы нумар 5. Адміністрацыйны цэнтр — Гап. Насельніцтва 121 тыс. чалавек (98-е месца сярод дэпартаментаў, даныя 1999 г.).

Альпы Верхнія
Hautes-Alpes
Месцазнаходжанне
Дэпартамент Альпы Верхнія на карце Францыі
Інфармацыя
Нумар:05
Рэгіён: Праванс — Альпы — Лазурны бераг
Акруг:2
Кантонаў:30
Камун:177
Прэзідэнт
генеральнага савета:
Огюст Трюфем
Статыстыка
Насельніцтва98-е месца
 -1999121 тыс.
Шчыльнасць насельніцтва:22 чал/км²
Плошча:5549 км²
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

Плошча тэрыторыі 5549 км². Праз дэпартамент працякаюць рэкі Дзюранс, Бюэш, Клары, Боек, Северэс.

Дэпартамент уключае 2 акругі, 30 кантонаў і 177 камун.

Гісторыя

Альпы Верхнія — адзін з першых 83 дэпартаментаў, утвораных падчас Вялікай французскай рэвалюцыі ў сакавіку 1790 г. Паўстаў на тэрыторыі былой правінцыі Дафінэ.