Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах

Венская канвенцыя аб дарожных знаках і сігналах гэта згода, якая быда прынятая 8 лістапада 1968 года з мэтай уніфікацыі дарожных знакаў і сігналаў.

     Падпісалі      Прыядналіся, але не падпісвалі     Ратыфікавалі      Садружнасць Развіцця краін Паўднёвай Афрыкі (аналагічная канвенцыя)      Сістэма цэнтральнаамерыканскай інтэграцыі (аналагічная канвенцыя)

На канвенцыі прынялі адзіныя стандарты светлавых сігналаў, дарожнай маркіроўкі, і знакаў. Яна была распрацавана падчас канферэнцыі ЮНЕСКА з 7 кастрычніка па 8 лістапада 1968 году ў Вене. Разам з ёй была распрацавана Венская канвецыя аб дарожным руху, якая ўніфікавала правілы дарожнага руху

Краіны

Станам на 2016 год удзельнікамі канвенцыі з'яўляюцца 68 дзяржаў:

Класіфікацыя

Дарожныя знакі падзяляюцца на 8 катэгорыі[1]:

  • Раздзел A - папяраджальныя знакі. Маюць трохвугольную ці рамбавідную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Папераджаюць аб небаспецы.

Прыклады:

  • Раздзел B - знакі прыярытэту. Маюць розныя формы, выкарыстоўваюць разнастайныя колеры. Рэгулююць парадак праезду на скрыжаваннях і вузкіх месцаў на дарозе.

Прыклады:

  • Раздзел C - забараняючыя і абмежавальныя знакі. Маюць круглую форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны абрыс. Забараняюць пэўныя дзеянні і рух пэўных транспартных сродкаў.

Прыклады:

  • Раздзел D - знакі загаду. Маюць круглую форму, белы, сіні ці жоўты фон, чорны, белы ці цёмна-сіні малюнак, і чырвоны ці белы абрыс. Загадваюць пэўныя дзеянні.

Прыклады:

  • Раздзел E - знакі асаблівых загадаў.
  • Раздзел F - знакі сервісу, якія абазначаюць аб'екты. Удзельнікі дарожнага руху інфармуюцца аб характары дарогі, размяшчэнні палос руху і інш. Да такіх знакаў адносяцца таксама ўказальнікі напрамку і адлегласці і знакі з назвамі гарадоў і рэк.

Прыклады:

  • Раздзел G - Напрамкавыя і інфармацыйныя знакі. Маюць прамавугольную форму і выкарыстоўваюцца разнастайныя колеры. Даюць інфармацыю пра месцазнаходжанне кіроўцы і магчымыя пункты назначэння.

Прыклады:

  • Раздзел H - дадатковыя таблічкі. Маюць прамавугольную форму, белы ці жоўты фон, чорны ці цёмна-сіні надпіс, і тонкі чорны абрыс. З'яўляюцца дадатковымі да катэгорый вышэйпералічаных знакаў. Асобна не выкарыстоўваюцца. Удакладняюць дзеянні асноўных знакаў па часе, ці паказваюць адлегласці да дзеяння знака ці яго трываласць.

Прыклады:

Глядзіце таксама