Велікашылавіцкі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці Беларусі

Велікашы́лавіцкі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Слонімскага раёна Гродзенскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Вялікія Шылавічы. Плошча сельсавета складала 13089,22 га[1].

Велікашылавіцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уСлонімскі раён
Уключае6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрВялікія Шылавічы
Дата ўтварэння6 жніўня 1979
Дата скасавання28 жніўня 2013
Насельніцтва (2009)1 211
Плошча131 км²
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў4

Гісторыя

Утвораны 6 жніўня 1979 года ў Слонімскім раёне Гродзенскай вобласці БССР з цэнтрам у вёсцы Вялікія Шылавічы ў складзе 5 населеных пунктаў (вёскі Вялікія Шылавічы, Новая Стража, Савічы і Чапялева, якія ўваходзілі ў склад Жыровіцкага сельсавета, і вёска Якімавічы, якая ўваходзіла ў склад Слонімскага сельсавета)[2]. 16 сакавіка 1987 года ў склад сельсавета з Жыровіцкага сельсавета перададзена вёска Шылавічы[3]. Скасаваны 28 жніўня 2013 года, тэрыторыя далучана да Дзеравянчыцкага сельсавета[1].

Склад

У склад сельсавета ўваходзілі 6 вёсак — Вялікія Шылавічы (цэнтр сельсавета), Чапялева, Савічы, Шылавічы (спіртзавод), Якімавічы і Новая Стража.

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года складала 1211 чалавек[4], з іх 95,5 % — беларусы, 2,7 % — рускія, 1,3 % — украінцы[5].

Установы культуры, аховы здароўя, адукацыі, турызму

Падчас існавання на тэрыторыі сельсавета знаходзіліся:

  • Дом культуры
  • Два ФАПы
  • Велікашылавіцкая сярэдняя школа
  • Дашкольная ўстанова яслі-дзіцячы садок
  • Раённая турысцкая база
  • 5 крам
  • Паштовае аддзяленне
  • Вясковая бібліятэка і інш.

Геалагічныя помнікі. Выдатныя мясціны

Геалагічны помнік каля в. Якімавічы — вялізны камень, які складаецца з двух злучаных паміж сабою валуноў. Даўжыня камня — 3,5 м, шырыня — 3 м, вышыня — каля 3,5 м.

  • в. Шылавічы: спіртавы завод Пуслоўскіх (пачатак XX стагоддзя)
  • в. Вялікія Шылавічы: царква Казанскай іконы Маці Божай (першая палова XIX стагоддзя)

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.

Спасылкі