Капытнік

(Пасля перасылкі з Вахка)

Капытнік[3], або Кала[4] (Cálla) — род шматгадовых ценевынослівых водна-балотных або прыбярэжных травяністых раслін сямейства Ароідныя, або Ароннікавыя (Araceae). Род з’яўляецца адзіным прадстаўніком падсямейства Calloideae і ўключае толькі адзін від — капытнік балотны (Calla palustris).

Капытнік

Капытнік балотны (Calla palustris)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Calla L.

Адзіны від
Calla palustris L. — Капытнік балотны

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  42545
NCBI  45006
EOL  1088272
GRIN  g:1885
IPNI  2733
TPL  kew-30622
Не блытаць з грыбам Капытнік, або Свінуха

Назва

Народныя назвы капытніка балотнага ўключаюць такія, як заяччы бабоўнік, какочнік[5], петушкі, пеўнікі[3], бобак, вахка, шалей[6], бабоўнік, гуска, жытніца, пятушкі[3][6][7], белакапытнік, какошнік[5], капялюшнік[6], мядзвежыя лапкі[6].

Апісанне

Расліна з кароткім узыходным сцяблом вышынёю да 30 см і паўзучым карэнішчам. Лісце шырокасэрцападобнае, доўгачаранковае, бліскучае. Кветкі без калякветніка, дробныя, двухполыя, у шчыльных катахах, абгорнутых белым пакрывалам. Плады — чырвоныя сакаўныя ягады, сабраныя ў суплоддзі.

Ядавіты, асабліва ягады і карэнішча.

Пашырэнне

Арэал — ад умераных да трапічных абласцей Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі расце на балотах, у забалочаных чорнаальховых лясах.

Лекавая, дэкаратыўная і акварыумная расліна.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі