Васіль Тышкевіч

(пам. 1570) ваявода падляшскі і смаленскі

Васіль Цішкавіч, у гістарыяграфіі часцей Тышкевіч або Тышковіч (1492 — 13 жніўня 1571) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Дваранін каралеўскі (1522), маршалак гаспадарскі (1546—1558), ваявода падляшскі (1558—1569) і смаленскі (з 1569). Староста краснасельскі, чаркаскі і канеўскі (з 1536), менскі (з 1544), ваўкавыскі (з 1546), пінскі (з 1569), бабруйскі і гайнаўскі[2].

Васіль Тышкевіч
3-і ваявода смаленскі
1569 — 1570
ПапярэднікЮрый Андрэевіч Салагуб[d]
ПераемнікРыгор Багданавіч Валовіч
7-ы ваявода падляшскі
1558 — 2 мая 1569
ПапярэднікПавел Сапега
ПераемнікМікалай Пятровіч Кішка
староста пінскі[d]
26 кастрычніка 1565 — 1570
ПапярэднікСтаніслаў Андрэевіч Давойна[d]
ПераемнікЛаўрын Война
гараднічы менскі[d]
1550 — 1570
ПапярэднікАндрэй Сямёнавіч Адзінцэвіч[d]
ПераемнікМарцін Валадковіч
Нараджэнне1492
Смерцьне раней за 10 жніўня 1570 і не пазней за 11 верасня 1570
Месца пахавання
РодТышкевічы
БацькаТышка Каленікавіч
ЖонкаАляксандра з Чартарыйскіх[d] і Анастасія з Сапоцькаў[d][1]
ДзеціАстафій Васілевіч Тышкевіч[d], Юрый Тышкевіч і Каленік Тышкевіч[d]
Веравызнаннеправаслаўе[1]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Сын Цішкі Каленікавіча, унук Каленіка Мішкавіча. Заснавальнік роду Тышкевічаў герба «Ляліва». Быў у магнацкай апазіцыі да караля Жыгімонта Аўгуста, выступаў супраць заключэння Люблінскай уніі, з гэтай прычыны ў 1569 года пазбаўлены ваяводства падляшскага і прызначаны на намінальнае ваяводства смаленскае[2]. Валодаў значнай часткай колішняга Лагойскага княства (спадчынай першай жонкі), маёнткам Ласасіная з дваром Бялавічы, Ражанай і Байкевічамі (пасагам першай жонкі), Здзітавым, Хрысай, Споравым і іншым. Пазней, атрымаў Ласасіную, Бялавічы, Байкевічы, Ражаную, Здзітаў, Хрысу і Спорава ў вечнасць ад караля Жыгімонта Аўгуста як выплату ранейшай пазыкі ў 12 тысяч коп грошаў. Купіў Камень-Харэцкі (цяпер Камена), Ружаны.

Удзельнічаў у бітвах з крымскімі татарамі, пасольствах у Крым і Маскву. Перайшоў з праваслаўя ў кальвінізм. Атрымаў 5 лістапада 1569 года ад вялікага князя Жыгімонта Аўгуста тытул графа на Лагойску і Бярдзічаве[2].

Двойчы жанаты. У першым шлюбе з Аляксандрай з Чартарыйскіх меў дачку Анастасію (жонку Івана Мялешкі) і трох сыноў — Юрыя, Каленіка і Яўстахія. У другім шлюбе з Анастасіяй Сапоткаўнай меў дачку Аляксандру (жонку Аляксандра Хадкевіча) і сына Яўстахія Серафіна[3].

Пакінуў тастамент[4], паводле якога частка зямель пераходзіла дачцэ Аляксандры, а частка — малалетняму сыну ад другога шлюбу Яўстахію Серафіну. Наказаў пахаваць сябе ў Супрасльскім манастыры. На надмагіллі Васіля, зробленым са звычайнага каменю, была выява родавага герба і надпіс «Въ лето от нароженія Господа Бога и Спаса нашего Іисуса Христа 1571 мѣсеца августа 13 дня въ неделю, преставися рабъ Божій панъ Васили Тышковичъ воевода смоленскій, староста менскій и пинскій, положенъ въ храмѣ Благовѣщенія Богородицы въ монастыру Супраськомъ»[5]. Станам на 1871 год надмагілля ў царкве ўжо не было, цяпер яно захоўваецца ў музеі Вільнюскага ўніверсітэта.

Зноскі

🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці