Васіль Львовіч Глінскі

староста слонімскі і берасцейскі, падстолі літоўскі

Васіль Львовіч Глі́нскі па мянушцы Цёмны, Сляпы (каля 1465 — 1515) — князь з роду Глінскіх, намеснік васілішскі (1501), слонімскі (1505—1506), староста берасцейскі (1506—1507), падстолі вялікі літоўскі (1503—1508)[1].

Васіль Львовіч Глінскі
Герб «Глінскі»
Герб «Глінскі»
падстолі вялікі літоўскі
1503 — 1508
ПапярэднікСтаніслаў Забярэзінскі
ПераемнікЮрый Аляксандравіч
староста берасцейскі
1506 — 1507
ПапярэднікСтаніслаў Пятковіч
ПераемнікФёдар Храптовіч
намеснік слонімскі
1505 — 1506
ПапярэднікЯнуш Гальшанскі
ПераемнікЯн Радзівіл
Нараджэнне1465
Смерць1515
РодГлінскія
БацькаЛеў Барысавіч Глінскі[d]
ЖонкаГанна Якшыч[d]
ДзеціАлена Васілеўна Глінская, Yury Glinsky[d] і Mikhail Glinsky[d]

Біяграфія

Другі сын князя Льва Барысавіча Глінскага, служэбніка князя Івана Юр’евіча Мсціслаўскага.

Валодаў Ласасіным у Слонімскім павеце і іншымі маёнткамі. У 1508 годзе падтрымаў свайго малодшага брата Міхаіла ў мяцежы супраць цэнтральнай улады[1]. Пасля паразы разам з іншымі мяцежнікамі перабраўся ў Маскву, атрымаў ва ўладанне Мядынь[1].

Мянушку «Цёмны» («сляпы») атрымаў з-за праблем са зрокам (не блытаць з вялікім князем маскоўскім Васілём II).

Сям’я

У шлюбе з Ганнай Якшыч  (руск.) меў сыноў Юрыя  (руск.), Івана і Міхаіла  (руск.), а таксама дачку Алену, якая пазней была другой жонкай вялікага князя Васіля III і маці цара Івана IV.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі