Васіль Емяльянавіч Макух

украінскі дысідэнт

Васіль Емяльянавіч Макух (укр.: Василь Омелянович Макух; 14 лістапада 1927, Карыў, Львоўскае ваяводства — 6 лістапада 1968, Кіеў) — савецкі ўкраінскі рабочы, які ў 1968 годзе здзейсніў самаспаленне на Хрэшчатыку ў знак пратэсту супраць становішча, якое Украіна займае ў складзе СССР, і супраць ўводу войскаў у Чэхаславакію[3].

Васіль Емяльянавіч Макух
укр.: Василь Омелянович Макух
Род дзейнасцісалдат, работнік, палітычны актывіст, рабочы
Дата нараджэння14 лістапада 1927(1927-11-14)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці6 лістапада 1968(1968-11-06)[1][2] (40 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Бітвы/войны

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Карыў Львоўскага ваяводства[4].

У 1944 годзе пад уплывам бацькі і суседзяў Мікалая і Пятра Дужых ўступіў у шэрагі Украінскай паўстанчай арміі, дзе служыў у ваеннай выведцы. У лютым 1946 года быў паранены ў нагу і трапіў у савецкі палон[4].

Быў асуджаны на 10 гадоў зняволення і 5 гадоў ссылкі. Адбываў зняволенне ў Мардовіі. У ссылцы ў Сібіры пазнаёміўся з артысткай Лідзіяй Іванаўнай Запарай, заключанай за выступ у канцэртах агітбрыгады падчас нямецкай акупацыі. Пасля яе вызвалення перапісваўся з ёй[4].

Пасля вызвалення Макуху было забаронена пражыванне ў Заходняй Украіне, таму ён з’ехаў да Лідзіі ў Днепрапятроўск. Дабудаваў дом яе бабулі, пазней ажаніўся з Лідзіяй. У 1960 годзе ў пары нарадзілася дачка Оля, у 1964 годзе — сын Уладзімір. Макух працаваў у шкодным цэху вогнетрывалых матэрыялаў завода «Прамцынк», з-за чаго набыў праблемы са здароўем — падвышаны ціск. Таксама ён працаваў слесарам у механічным цэху[4].

Пайшоў у 9 клас вячэрняй школы, скончыў дзесяцігадовую праграму. Паступіў на педагагічны факультэт універсітэта, але быў выключаны за тое, што схаваў ад прыёмнай камісіі судзімасць. Вучыўся самастойна, каб аднавіцца на вячэрнім або завочным аддзяленні, але гэта не было яму дазволена[4].

Макухі аддалі сваіх дзяцей у мясцовыя дзіцячы сад і школу[4]. Дзеці скардзіліся, што аднагодкі кпяць з іх з-за выкарыстання ўкраінскага мовы[5]. Макух абураўся, што ў Днепрапятроўску, былым казацкім краі, не выкарыстоўваецца ўкраінская мова. Макух ездзіў у Галіцыну, сустракаўся з былымі паплечнікамі[6].

Вялікае ўражанне на Макуха зрабіла несправядлівая крытыка рамана «Сабор», напісанага украінскім пісьменнікам Алесем Ганчаром і апублікаванага ў нумары часопіса «Айчына» за студзень 1968 года. Таксама яго ўразіў увод войскаў краін Варшаўскай дамовы ў Чэхаславакію. Макух казаў жонцы, што гатовы ахвяраваць сабой дзеля свабоднай Украіны і будучыні іх дзяцей[6].

У кастрычніку 1968 Макух узяў адпачынак для паездкі на Львоўшчыну. Перад ад’ездам ён сказаў жонцы і дзецям: «Калі са мной нешта здарыцца, то ведайце, што я вас усіх вельмі люблю». Яго пляменніца заўважыла, што, збіраючы рэчы, ён запакоўваў трохлітровы слоік, які ён патлумачыў як гасцінец ад суседкі[6].

Замест Львоўшчыны Макух паехаў у Кіеў, дзе днём 5 лістапада 1968 года на Хрэшчатыку, каля дома № 27 непадалёк ад Бесарабскага рынку, ён абліўся бензінам і падпаліў сябе. Ён бег у кірунку цяперашняй Плошчы Незалежнасці і выкрыкваў «Далоў каланізатараў! Няхай жыве Свабодная Украіна!». Людзі ў жаху разбягаліся, а міліцыянты спрабавалі патушыць яго. Макух атрымаў апёкі 70 % скуры, яго адвезлі ў бальніцу, дзе ён на наступны дзень памёр[6].

Калі ўдава прыехала забраць цела, яна апынулася пад пільнай апекай. Пахаванне прайшло пад наглядам КДБ, наведвальнікаў фатаграфавалі і перапісвалі. Удаву тры месяцы выклікалі на допыты ў КДБ, яна была выгнаная з працы кухаркай, не магла ўладкавацца[6]. Сястру Макуха Праскоўю праз дзень пасля яго самаспалення выклікалі ў КДБ, адкуль яна вярнулася з пашкоджанымі лёгкімі і харкая крывёю, праз два гады яна памерла[7].

Ва ўкраінскіх СМІ ніякіх паведамленняў аб самаспаленні Макуха не было. Замежныя інфармагенцтвы атрымалі інфармацыю з самвыдату і перадалі кароткае паведамленне аб тым, што адбылося[7].

Зноскі

  • Овсієнко 2006.
  • а б в г д е Овсієнко 2006, с. 419.
  • Овсієнко 2006, с. 419—420.
  • а б в г д Овсієнко 2006, с. 420.
  • а б Овсієнко 2006, с. 421.
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці