Варвара Васілеўна Стрэльская

руская драматычная актрыса

Варвара Васілеўна Стрэ́льская (па мужу Стукалкіна; руск.: Варвара Васільевна Стрельская; 16 снежня 1838 — 24 студзеня 1915) — руская драматычная актрыса. Заслужаная артыстка Імперскіх тэатраў (1905)[1].

Варвара Васілеўна Стрэльская
руск.: Варвара Васильевна Стрельская
Дата нараджэння16 снежня 1838(1838-12-16)
Месца нараджэння
Дата смерці24 студзеня 1915(1915-01-24) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Адукацыя
Прафесіяактрыса
Тэатр

Біяграфія

Нарадзілася ў Маскве. Бацька — оперны спявак В. І. Стрэльскі, маці — драматычная актрыса С. І. Вінаградава[1]. На сцэну Варвару Стрэльскую ў трохгадовым узросце вывеў М. С. Шчэпкін. З шасці гадоў яна вучылася ў Пецярбургскім тэатральным вучылішчы, спачатку балету, а затым драме. З 1857 года актрыса Александрынскага тэатра. Працавала ў тэатры да канца жыцця.

Творчасць

В. В. Стрэльнікава пачала выступаць на казённай сцэне ў драматычных спектаклях і балетах у час вучобы. Дэбютавала ў Александрынскім тэатры роляй Сашы ў вадэвілі С. Турбіна «Карцінка з натуры»[1]. Выконвала ролі дзяўчат у камедыях і вадэвілях. Росквіт камедыйнага даравання Варвары Стрэльскай звязаны з пераходам да выканання характарных роляў сталых жанчын і старых. Яе творчай манеры ўласцівы непасрэднасць, арганічнасць пераўвасаблення, абаяльнасць, багацце сцэнічнай мовы.

Сярод роляў В. В. Стрэльнікавай: Ліза («Гора ад розуму» А. Грыбаедава), Домна Панцялееўна, Кукушкіна, Мігачова, Сцеша, Круглова, Міхеўна, бабыліха («Таленты і паклоннікі», «Прыбытковае месца», «Не было ні гроша, ды раптам шастак», «Даходнае месца», «Не ўсе кату масленіца», «Апошняя ахвяра», «Снягурка» А. Астроўскага), Пашлёпкіна, Фёкла Іванаўна («Рэвізор», «Жаніцьба» М. Гогаля), Прастакова («Недаростак» Дз. Фанвізіна) і інш.

Заўвагі

Літаратура

  • Стрэльская (па мужу Стукалкіна) Варвара Васілеўна // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 217. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стрельская (по мужу — Стуколкина) Варвара Васильевна // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Стре́льская, Варвара Васильевна // Театральная энциклопедия. В 5 томах. / Под редакцией С. С. Мокульского (том 1), П. А. Маркова (тома 2—5). — М., Советская энциклопедия, 1961—1967. — Т. 4: Нежин — Сярев. — М., 1965. — Стб. 1109. — 1152 стб. с илл., 6 л. илл. — 40 500 экз. (руск.)

Спасылкі