Шматгадовыякарэнішчавыятравы вышынёй 50—75 см, з буйным, двойчы трайчастым лісцем. Сцёблы прамастойныя, разгалінаваныя. Кветкі ў пэндзлях, белага або бела-ружовага колеру. Плод — ягадападобная касцянка чорнага, белага або чырвонага колеру.
Распаўсюджанне і экалогія
Варанец сустракаецца ў Паўночнай Еўропе, на Каўказе і ў Заходняй Сібіры, Манголіі, Кітаі, Японіі, а таксама ў Паўночнай Амерыцы. Расце ў вільготных, цяністых хвойных і змяшаных лясах, на ўзлесках; на сухіх гліністых або глініста-камяністых схілах, цалкам адкрытых месцах або ў рэдкіх зарасніках; на купінах сярод травяных балот, па лясных балотах.
Класіфікацыя
Сістэматыка
Род падзяляюць на 7 секцый: Actaea, Cimicifuga, Dichanthera, Oligocarpae, Pityrosperma, Podocarpae, Souliea.
Віды
Па выніках філагенетычных даследаванняў канца XX — пачатку XXI стагоддзя раней самастойны род Cimicifuga цяпер далучаны да роду Варанец.
Воронец // Лесная энциклопедия: В 2-х т. / Гл. ред. Воробьёв Г. И.; Ред. кол.: Анушин Н. А., Атрохин В. Г., Виноградов В. Н. и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1985. — Т. 1. — С. 166. — 563 с.(руск.)
Спасылкі
Воронец: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)