Валішчанскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пінскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Валі́шчанскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года — вёска) Валішча.

Валішчанскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уПінскі раён
Уключае6 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрВалішча
Дата ўтварэння19 студзеня 1965
Насельніцтва (2019)1 264
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 19 студзеня 1965 года ў складзе Пінскага раёна Брэсцкай вобласці ў складзе 6 населеных пунктаў: вёсак Валішча, Вулька Лаўская, Хваросна, якія знаходзіліся ў адміністрацыйным падпарадкаванні Лагішынскага пассавета, і вёсак Азарычы, Клятная і Сакалоўка, якія да 6 студзеня 1965 года знаходзілся ў складзе Коланскага сельсавета[1][2]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 6 населеных пунктаў[3].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1793 чалавекі[4], з іх 95,0 % — беларусы, 2,5 % — рускія, 1,2 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года — 1264 чалавекі[6].

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / С.Д. Гриневич и др. — Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Т. 2: (1944―1980 гг.). — Минск: «Беларусь», 1987. — 283 с.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.