Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін

Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін (руск.: Валенти́н Лавре́нтьевич Я́нин; 6 лютага 1929, Вятка — 2 лютага 2020, Масква) — савецкі і расійскі гісторык, археолаг. Акадэмік АН СССР (1990; членкар з 1966). Доктар гістарычных навук (1963), прафесар (1965), загадчык кафедры археалогіі МДУ (1978—2016). Кіраўнік Наўгародскай археалагічнай экспедыцыі (1962—2020).

Валянцін Лаўрэнцьевіч Янін
руск.: Валентин Лаврентьевич Янин
Дата нараджэння6 лютага 1929(1929-02-06)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці2 лютага 2020(2020-02-02)[2] (90 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасціантраполаг, археолаг, гісторык, педагог
Навуковая сферагісторыя[4], археалогія[4], нумізматыка[4], сфрагістыка[4] і эпіграфіка[4]
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар гістарычных навук (1963)
Альма-матар
Навуковы кіраўнікArtemy Artsikhovsky[d]
Вядомыя вучніAleksandr Khoroshev[d]
Партыя
Член у
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Расійскай Федэрацыі Ленінская прэмія Дзяржаўная прэмія СССР
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў кафедру археалогіі гістарычнага факультэта МДУ у 1951 годзе. У 1966 годзе абраны членам-карэспандэнтам АН СССР, у 1990 годзе — сапраўдным членам РАН. З 1991 да 2001 гг. быў членам Прэзідыума РАН, з 2001 г. — дарадца Прэзідыума РАН. З 1996 г. па 2003 г. займаў пасаду старшыні Расійскага Дзяржаўнага навуковага фонду (РДНФ). У 1978—2015 гадах з’яўляўся загадчыкам кафедры археалогіі. Заслужаны прафесар Маскоўскага ўніверсітэта.

Упершыню ў расійскай гістарыяграфіі ім распрацаваны метадычныя прыёмы комплекснага крыніцазнаўства, якое абапіраецца на аналіз разнастайных крыніц: пісьмовых, археалагічных, нумізматычных і сфрагістычных матэрыялаў, помнікаў мастацтва. На аснове аналізу гэтых крыніц В. Л. Яніным узноўлены гісторыя грашова-вагавых сістэм Русі, палітычных інстытутаў і прынцыпаў фарміравання дзяржаўнага ладу Вялікага Ноўгарада, вотчыннай сістэмы Наўгародскай зямлі; распрацавана тапаграфія сярэднявечнага Ноўгарада. Першым пачаў выкарыстоўваўць берасцяныя граматы як гістарычную крыніцу.

Зноскі

  • LIBRIS — 2015. Праверана 24 жніўня 2018.
  • а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  • http://www.ras.ru/win/db/show_per.asp?P=.id-57.ln-ru.dl-.pr-inf.uk-12
  • Літаратура

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці