Валянцін Васільевіч Валетаў

Валянцін Васільевіч Валетаў (23 лютага 1951, в. Востраў, Ельскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі вучоны. Доктар біялагічных навук (1993), кандыдат сельскагаспадарчых навук (1983), прафесар (1998).

Валянцін Васільевіч Валетаў
Дата нараджэння23 лютага 1951(1951-02-23) (73 гады)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасцівыкладчык універсітэта, навуковец
Месца працы
Навуковая ступеньдоктар біялагічных навук і кандыдат сельскагаспадарчых навук
Альма-матар
Узнагароды

Біяграфія

Скончыў скончыў сярэднюю школу № 1 г. Ельска[1], Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (спецыяльнасць «Біялогія», 1976); Беларускі тэхналагічны інстытут імя С. М. Кірава (аспірантура).

Працаваў у Бярэзінскім біясферным запаведніку (1976—1993, навуковы супрацоўнік), Гомельскім дзяржаўным універсітэце імя Ф. Скарыны (1993—1997, кафедра батанікі і фізіялогіі раслін, у 1996—1997 загадчык кафедры), Мазырскім дзяржаўным педагагічным універсітэце імя І. П. Шамякіна (1997—2018, рэктар, з 2018 — тэхнолага-біялагічны факультэт, кафедра біялогіі і экалогіі, прафесар).

Навуковыя інтарэсы: раслінныя рэсурсы прыродных і асушаных балотных сістэм; экалогія балот; аптымізацыя адукацыйнай дзейнасці ў ВНУ.

Узнагароды

Званне «Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь» (2013), медалі — Сярэбраны медаль ВДНГ СССР (1998), Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь «За выдатныя заслугі» (2007), Францыска Скарыны (2008), Свяціцеля Кірылы Тураўскага (Беларуская праваслаўная царква, 2008), Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2011)[2].

Зноскі