Валянцін Аляксеевіч Губараў

Валянці́н Аляксе́евіч Гу́бараў (нар. 14 красавіка 1948, Горкі) — беларускі мастак, графік, працуе ў жанры наіўнага мастацтва. Член Беларускага саюза мастакоў. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаў.

Валянцін Аляксеевіч Губараў
Фатаграфія
Дата нараджэння14 красавіка 1948(1948-04-14) (76 гадоў) ці 1948[1][2][…]
Месца нараджэння
Падданства СССР Беларусь
Грамадзянства
Род дзейнасцімастак
Жанрнаіўнае мастацтва
ВучобаГоркаўскае мастацкае вучылішча, Маскоўскі паліграфічны інстытут
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Пра карціны Валянціна Губарава апавядаць лёгка – яны вельмі літаратурныя, сюжэтныя, прадметныя. Але калі на іх паглядзіш, застаецца тое, што немагчыма перадаць словамі. Застаецца сумная усмешка, троху дзіцячая, наіўная і разумная. Нібыта толькі што менавіта табе адкрылася праўда і ты дазнаўся адказ на адно са спрадвечных пытанняў...

Нарадзіўся ў 1948 годзе ў горадзе Горкі. Скончыў Горкаўскае мастацкае вучылішча, потым факультэт графікі Маскоўскага паліграфічнага інстытута[4][5].

У 1975 годзе пераехаў у Беларусь. Займаўся ілюстраваннем кніг, працаваў мастаком у выдавецтве. З 1991 года ўдзельнічае ў рэспубліканскіх і міжнародных мастацкіх выстаўках[4][6].

З 1991 года персанальныя выставы Губарава штогод ладзяцца ў Францыі[7].

Член Беларускага саюза мастакоў (1989). Ганаровы член мастацкай асацыяцыі «Шэдэўр» (Германія)[4].

В 1994 годзе заключыў эксклюзіўны кантракт з галерэяй «Les Tournesols» (Парыж), у 2006 годзе — з мастацкай галерэяй «Ла Сандр-арт» (Мінск)[4][6].

Працы Губарава знаходзяцца ў музеях і прыватных калекцыях па ўсім свеце (Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, музей «Zimmerly Art Museum  (англ.)» (ЗША), галерэі «Schaer und Wildbolz» (Швейцарыя), «Kunststuck» (Германія), прыватныя калекцыі ў Расіі, ЗША, Вялікабрытаніі, Японіі, Гішпаніі, Ізраіля, Германіі і інш.)[4][6].

Працы выстаўляюцца на аўкцыёнах «Christie`s» (Лондан), «Drouot Richelieu» і «Taschen» (Парыж), «KINSKY» (Вена)[6].

Жыве і працуе ў Мінску[4].

Творчасць

Па словах мастака, шлях да майстэрства пачаўся ў дзяцінстве, калі ён « перамаляваў па кратках» з паштовак карціны рускіх мастакоў — І. Левітана, А. Саўрасава, Ф. Рашэтнікава. На 3-ім курсе мастацкай вучэльні адкрыў працы Дж. Полака, П. Сезана, В. Ван Гога, А. Маціса, звяртаўся да нацюрмортаў у пошуках уласнага стыля[6][8].

Паводле вызнаэння мастака, персанажы яго карцін — «простыя людзі», якія «не чыталі Гегеля і Канта», але «бескарыслівыя, чыстыя сэрцам», у якіх «няма камерцыйнай жылкі», але «ёсць імкненне да шчасця». У аснове сюжэтаў часта прысутнічаюць успаміны з дзяцінства і юнацтва, настальгічныя матывы, дэталі быту савецкага часу[6].

Прэса адзначае губараўскую «яркую індывідуальнасць» і яго « асаблівае бачанне свету»: «…карціны часта апісваюць будні невялікіх правінцыйных гарадоў, але за карыкатурнымі рысамі іх жыхароў заўжды хаваецца асаблівы сэнс».[9].

Прафесіянал найвышэйшага ўзроўню, ён працуе ў стылі наіва і даступны разуменню кожнага, нават непадрыхтаванага гледача, дзякуючы таму, што сюжэты яго карціны ўзятыя з самога жыцця. Яны, як фальклор, простыя на першы погляд, але ў кожным сюжэце ёсць двайное прачытанне.

Камсамольская праўда[7]

Нягледзячы на шматгадовы кантракт з парыжскай галерэяй і прапановы жыць у Францыі, Губараў вырашае заставацца ў Беларусі: «Гэтая зямля мяне харчуе як мастака. Я знаходжу натхненне і сілы фізічныя ў нашым жыцці, звычаях, традыцыях, людзях, размовах»[10]. Мастак выкарыстоўвае ў працы пераважна айчынныя матэрыялы.[3].

Сярод мастацкіх асаблівасцей творчасці Губарава крытыка адзначае давядзенне «да гранічнага мінімалізма» сюжэтных і мастацкіх складнікаў, характарызуе яго жывапіс як «сумесь дэкаданса, мінімалізма і экспрэсіянізма»[11].

«Сціплае абаянне неразвітага сацыялізму» — так нярэдка характарызуюць творчасць Губарава ў нас, а замежныя мастацтвазнаўцы, якія ў стадыях сацыялізму разбіраюцца слаба, называюць яго беларускім Брэйгелем.

— Расійская газета[8]

Заўвагі

  • а б Сцяпан Уладзімір Алюзіі мастака Губарава // СБ — Беларусь сёння : газета. — Мінск: 2013. — В. 19 снежня. — № 239 (24 376).
  • а б в г д е Губараў Валянцін Аляксеевіч. Беларускі саюз мастакоў; Мастацкая галерэя БЕЛАРТ. Праверана 10 красавіка 2016.
  • Gubarev Valentin: Biography of artist (англ.)(недаступная спасылка). Avimos Art. — USA On-Line Gallery. Архівавана з першакрыніцы 21 снежня 2017. Праверана 12 красавіка 2016.
  • а б в г д е Юдзіна І. Усмешлівы свет Валянціна Губарава // Мінскі кур’ер : газета. — 2012. — В. 30 сакавіка. Архівавана з першакрыніцы 20 ліпеня 2017.
  • а б Да 21 верасня вытава Валянціна Губарава ў Мінску // Камсамольская праўда : газета. — 2008. — В. 4 верасня.(недаступная спасылка)
  • а б Броўкіна М. Францыя палюбіла мастака "неразвітага сацыялізму" // Расійская газета. — М.: 2013. — В. 30 красавіка.
  • Пры падтрымцы банка ВТБ пяты выставачны праект "Мастак і горад" прадставіў беларусам творчасць Валянціна Губарава(недаступная спасылка). Інтэрфакс (1 красавіка 2016). Архівавана з першакрыніцы 18 ліпеня 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  • Гусева Т. "У Мінску сонца свеціць ярчэй, чым у Парыжы, але французы ў гэта ня вераць" // Салідарнасць : газета. — Мінск: 2015. — В. 9 сакавіка.
  • "Вертыкальныя ўглы»: выстава Валянціна і Аляксея Губаравых(недаступная спасылка). Музей сучаснага выяўленчага мастацтва (1 красавіка 2015). Архівавана з першакрыніцы 10 красавіка 2016. Праверана 10 красавіка 2016.
  • Літаратура

    • Важна ўсё / аўт.-склад.: В. Губараў ; іл.: С. Нечунаева, К. Хацяноўскі. — Мінск: Мастацкая літаратура, 2011. — 288 с. — (Беларусь мастацкая). — 1 000 экз. — ISBN 978-985-02-1317-4.
    • Валянцін Губараў: На Зямлі, насупраць неба. — Мінск: Кантакт-культура, 2015. — 128 с. — ISBN 978-5-903406-55-5.
    • Валянцін Губараў: альбом. — М.: Камсамольская праўда, 2015. — 71 с. — (Найлепшыя сучасныя мастакі). — 1 000 экз. — ISBN 978-5-4470-0035-6.

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці