Валянціна Іванаўна Гаявая

Валянціна Іванаўна Гаявая (22 ліпеня 1936, пас. Данілаўка  (руск.), Сталінградскі край, РСФСР) — беларускі харэограф. Народны артыст Беларускай ССР (1989)[1].

Валянціна Іванаўна Гаявая
Дата нараджэння22 ліпеня 1936(1936-07-22) (87 гадоў)
Месца нараджэння
Прафесіяхарэограф
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь
Узнагароды
ордэн Францыска Скарыны медаль Францыска Скарыны
Народны артыст Беларускай ССР

Біяграфія

У 1965 годзе скончыла Вышэйшую прафсаюзную школу Усесаюзнага цэнтральнага савета прафесійных саюзаў у Ленінградзе. З 1967 года — мастацкі кіраўнік дзіцячай харэаграфічнай студыі Дома культуры завода імя Кірава ў Магілёве, з 1973 года — балетмайстар Белдзяржфілармоніі. З 1974 года — мастацкі кіраўнік і галоўны балетмайстар ансамбля «Харошкі»[1], створанага ёй разам з Мікалаем Дудчанкам.

Творчасць

У пастаўленых сюіце «Субота», харэаграфічнай кампазіцыі «Тураўская легенда», харэаграфічных карцінках «Валачэбнікі», «Местачковы вальс», танцах «Мітусь», «Танок», «Кросны», танцах народаў СССР шырока выкарыстаны гістарычны, этнаграфічны, фальклорны матэрыял, элементы прыкладнога мастацтва[1].

Узнагароды і прэміі

Зноскі

Спасылкі