Вальвокс

Вальвокс[1], вольвакс (Volvox) — род каланіяльных зялёных водарасцей. Развіваецца ў затоках рэк і сажалках, нярэдка выклікаючы «цвіценне» вады.

Вальвокс
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Volvox L., 1758

Тыпавы від
Volvox globator L., 1758

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  5582
NCBI  3066
EOL  11637

Апісанне

Калонія вольвакса мае выгляд слізістага зялёнага шара дыяметрам 2—3 мм. У калоніях вольвакса колькасць клетак пастаянная і даволі вялікая (ад 500 да некалькіх дзясяткаў тысяч у розных відаў). Клеткі размешчаны ў адзін слой па краі калоніі, а цэнтр заняты сліззю. Клеткі злучаны паміж сабой цяжамі цытаплазмы. Кожная клетка мае па два жгуцікі, накіраваныя вонкі калоніі. З іх дапамогай вольвакс перамяшчаецца ў вадзе.

Вольвакс належыць да аўтатрофных пратыстаў. Фотасінтэзуючы, ён утварае крухмал і выдзяляе кісларод. Кожная клетка калоніі паглынае мінеральныя рэчывы з навакольнага асяроддзя ўсёй сваёй паверхняй. Роля клетак у калоніі вольвакса неаднолькавая. Адны з іх толькі жывяцца і растуць. Такіх клетак большасць. Іншыя клеткі прымаюць удзел у размнажэнні.

Размнажаецца вольвакс бясполым і палавым спосабамі. Для бясполага размнажэння служаць спецыяльныя клеткі, з якіх пасля многіх дзяленняў утвараецца даччыная калонія вольвакса. Пасля разбурэння мацярынскай калоніі даччыныя калоніі вызваляюцца і пачынаюць жыць самастойна. Пры палавым размнажэнні вольвакса ў яго гаметангіях утвараюцца гаметы. Мужчынскія гаметы — сперматазоіды — рухаюцца пры дапамозе жгуцікаў. Жаночыя гаметы — яйцаклеткі — нерухомыя. У выніку зліцця гамет утвараецца зігота, якая пасля перыяду спакою дае пачатак новай калоніі.

Класіфікацыя

Паводле базы даных AlgaeBase род уключае наступныя віды[2]:

  • Vovox africanus G.S.West, 1910
  • Volvox amboensis M.F. Rich et Pocock, 1933
  • Vovox aureus Ehrenb., 1832 — Вальвокс залацісты
  • Volvox barberi W.R. Shaw, 1922
  • Volvox capensis M.F. Rich et Pocock, 1933
  • Volvox carteri F. Stein, 1873
  • Volvox chaos L., 1758
  • Volvox dissipatrix (W.R. Shaw) Printz, 1927
  • Volvox fertilis Nayal
  • Volvox gigas Pocock, 1933
  • Volvox globator L., 1758 — Вальвокс шарападобны
  • Volvox merrillii W.R. Shaw
  • Volvox migulae (W.R. Shaw) Printz, 1927
  • Volvox obversus (W.R. Shaw) Printz, 1927
  • Volvox ovolis Pocock ex Nozaki et A.W.Coleman, 2011
  • Volvox pocockiae R.C. Starr, 1970
  • Volvox polychlamys Korshikov, 1938 — Вальвокс шматабалонкавы
  • Vovox rousseletii G.S.West, 1910
  • Volvox perglobator J.H.Powers
  • Volvox pilula O.F.Müll.
  • Volvox powersii (W.R. Shaw) Printz, 1927
  • Volvox spermatosphaera Power, 1908
  • Volvox tertius Art. Meyer, 1896

Зноскі

Літаратура

  • Біялогія: вучэб. дапам. для 7-га кл. агульнаадукац. устаноў з беларус. мовай навучання / пад рэд. В. М. Ціхамірава; пер. з рус. мовы Г. І. Кулеш. — Мн.: Нар. асвета, 2010. — 199 с.: іл. ISBN 978-985-03-1340-9