Валынецкі сельсавет (Верхнядзвінскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Верхнядзвінскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Валы́нецкі сельсаве́т — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Верхнядзвінскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — аграгарадок (да 2008 года вёска) Валынцы.

Валынецкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уВерхнядзвінскі раён
Уключае34 населеныя пункты
Адміністрацыйны цэнтрВалынцы
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)1 548
Часавы поясUTC+03:00
Тэлефонны код2151
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Валынецкага раёна (з 9 сакавіка 1929 года — Боркавіцкі раён) Полацкай акругі БССР. Пасля скасавання акруговай сістэмы з 26 ліпеня 1930 года ў Боркавіцкім раёне БССР. З 8 ліпеня 1931 года ў складзе Дрысенскага раёна БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 4 сакавіка 1960 года ў склад сельсавета Прудзінкаўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў (Дзегцярова II, Забелы I, Забелы II, Кавалеўшчына, Няверава і чыгуначныя будкі 669 км і 670 км), з Галубаўскага сельсавета — 7 населеных пунктаў (Барсукі, Застарыны, Зяленаўшчына, Князёва, Кулінчына, Ліцвінава і Цярэшкі)[1]. 25 снежня 1962 года Дрысенскі раён перайменаваны ў Верхнядзвінскі. На 1 студзеня 1974 года ў складзе сельсавета 24 населеныя пункты[2]. У 1978 годзе ў склад сельсавета з Боркавіцкага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (вёскі Белавусы, Валуцёва, Ермакі, Калатовіна, Клімаўшчына і Краўцы)[3]. 20 жніўня 1980 года скасавана вёска Кулінчына[4], у 1987 годзе — вёска Зяленаўшчына[5]. 8 красавіка 2004 года ў склад сельсавета з Шайтараўскага сельсавета перададзены 7 населеных пунктаў у межах былога калгаса «Кастрычнік» (вёскі Булаўкі, Вадва, Дадэкі, Казуліна, Прудзінкі, Стайкі і Філіпова)[6].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1942 чалавекі[7], з іх 92,5 % — беларусы, 5,3 % — рускія, 0,7 % — украінцы[8]; паводле перапісу 2019 года — 1548 чалавек[9].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.