Вайна за незалежнасць Намібіі

Вайна за незалежнасць Намібіі альбо Паўднёваафрыканская памежная вайна — узброены канфлікт паміж Паўднева-Афрыканскай Рэспублікай і сепаратыстамі Паўднёва-Заходняй Афрыкі. Падзеі былі цесна звязаны з грамадзянскай вайной у Анголе.

Вайна за незалежнасць Намібіі
Асноўны канфлікт: Халодная вайна
Байцы народна-вызваленчай арміі на маршы, 1984.
Байцы народна-вызваленчай арміі на маршы, 1984.
Дата19661990
МесцаНамібія, часткова Ангола і Замбія
Вынікперамога паўстанцаў
Праціўнікі
SWAPO
пры падтрымцы:
 СССР
 ГДР
 КНДР
МПЛА
ПАР
пры падтрымцы:
УНІТА
Рэспубліка Заір
 КНР
Страты
2,365[1]–2,500[2] забітых11,335 забітых[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ход падзей

У 1966 г. пачынаюцца ўзброеныя сутыкненні паміж Народнай арганізацыяй Паўднёва-Заходняй Афрыкі  (англ.) і арміяй ПАР.

Баявое крыло арганізацыі — Народна-вызваленчая армія Намібіі  (англ.) — стварала свае базы не ўнутры краіны, а спачатку ў Замбіі, а пазней у Анголе. Адсутнасць апорных пунктаў на тэрыторыі паўднёва-заходняй Афрыкі не давала магчымасці шырокага манеўру па ўнутраным аперацыйным лініям, партызанскія атрады не мелі тылавой падтрымкі. Тым не менш, іх актыўнасць на працягу ўсяго канфлікту была вельмі высокай. Яны атакавалі базы праціўніка, стратэгічныя аб’екты – індустрыяльныя комплексы, масты, чыгункі і аўтатрасы. Дапамогу паўстанцам аказвалі СССР, ГДР, Паўночная Карэя і іншыя сацыялістычныя краіны. Баевікі праходзілі падрыхтоўку ў Пэрэвальнэ (Крым), а з 1976 г. савецкія ваенныя спецыялісты трэніравалі іх у Анголе. 75% узбраенняў народна-вызваленчай арміі былі савецкай вытворчасці.

На працягу амаль дзесяці гадоў паўднёваафрыканскія войскі атрымалі выдатную магчымасць адпрацаваць сваю сістэму контрпаўстанцкай і контрпартызанскай вайны, многае бралася з вопыту партугальскага і радэзійскага спецназаў. Усё гэта выкарыстоўвалася пры фарміраванні часцей СпП. Гэтыя фарміраванні гулялі вядучую ролю ў барацьбе з народна-вызваленчай арміяй.

Вырашальнай кампаніяй вайны стала бітва пры Куіта-Кванавале на ангольскай тэрыторыі. У Анголе ў той час вялася свая вайна паміж прасавецкай групоўкай МПЛА і апазіцыйнай арганізацыяй УНІТА. У краіну былі ўведзены паўднёваафрыканскія часці, якія ставілі сваёй мэтай перашкодзіць народна-вызваленчай арміі[4]. У чэрвені 1988 года, пасля завяршэння баёў за горад, войскі ПАР пакінулі Анголу.

У ходзе наступных перамоў урад ПАР пагадзіўся вывесці свае войскі з Намібіі і даць ёй незалежнасць. 21 сакавіка 1990 г. у прысутнасці Генеральнага сакратара ААН і прэзідэнта ПАР была абвешчана незалежнасць краіны.

Заўвагі

Літаратура