Вадзім Леанідавіч Сашурын

Вадзі́м Леані́давіч Сашу́рын (нар. 19 лютага 1970, Петразаводск) — беларускі біятланіст. Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь (14 лютага 1996 года).

Біятлон
Вадзім Сашурын
Поўнае імяВадзім Леанідавіч Сашурын
Нарадзіўся19 лютага 1970(1970-02-19) (54 гады)
ГрамадзянстваСцяг Беларусі Беларусь
Рост/Вага182 см/ 76 кг
Тытулы
Чэмпіён свету1999
Біятлон
Чэмпіянаты свету
БронзаАнтэрсельве 1995эстафета 4x7,5 км
ЗолатаРупольдынг 1996камандная гонка 10 км
БронзаРупольдынг 1996эстафета 4x7,5 км
БронзаРупольдынг 1996індывідуальная гонка 20 км
ЗолатаОсрблье 1997камандная гонка 10 км
ЗолатаКонтыялахты 1999эстафета 4x7,5 км
БронзаХолменколен 1999індывідуальная гонка 20 км
СераброПаклюка 2001індывідуальная гонка 20 км
СераброПаклюка 2001эстафета 4x7,5 км
Чэмпіянаты Еўропы
ЗолатаЛе-Гран-Борнан 1995эстафета 4x7,5 км
СераброВаль-Рыдана 1996эстафета 4x7,5 км
Летні біятлон (крос)
Чэмпіянаты свету
БронзаГохфільцэн 1996індывідуальная гонка 6 км
СераброМінск 1999спрынт 6 км
ЗолатаМінск 1999пераслед 8 км
СераброЯблонец 2002эстафета 4x6 км
Дзяржаўныя ўзнагароды
Ордэн Пашаны, Беларусь
Ордэн Пашаны, Беларусь
Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь

Біяграфія

Пачаў займацца біятлонам ў 1979 годзе. У Кубку свету па біятлоне дэбютаваў у 1989 годзе. Неаднаразовы прызёр чэмпіянатаў свету ў эстафеце. Чэмпіён свету па біятлоне (1996) у каманднай гонцы (разам з Пятром Івашка, Алегам Рыжанковым, Аляксандрам Паповым).

Завяршыў сваю кар’еру ў вялікім спорце ў 2006 годзе, перайшоўшы на пасаду трэнера лыжнай зборнай Беларусі. Старэйшы трэнер нацыянальнай каманды Рэспублікі Беларусь па біятлоне.

Дасягненні

Чэмпіянаты свету

  • 1995 бронзавы медаль у эстафетнай гонцы на 4 х 7,5 кіламетра
  • 1996 бронзавы медаль на дыстанцыі 20 км і ў эстафетнай гонцы
  • 1999 залаты медаль у эстафетнай гонцы
  • 2001 сярэбраны медаль на дыстанцыі 20 км і ў эстафетнай гонцы

Асабістае жыццё

Жонка — Яўгенія Куцэпалава, былая біятланістка зборнай Беларусі, дачкі Аляксандра (нар. 2003) і Марыя[1].

Зноскі

Спасылкі