Біямедыцына

Біямедыцына, якая таксама завецца тэарэтычнай медыцынай — раздзел медыцыны, які вывучае з тэарэтычных пазіцый арганізм чалавека, яго будову і функцыю ў норме і паталогіі, паталагічныя станы, метады іх дыягностыкі, карэкцыі і лячэння.[1]

Біямедыцына ўключае назбіраныя звесткі і даследаванні, у большай ці меншай ступені агульныя для медыцыны, ветэрынарыі, стаматалогіі і фундаментальных біялагічных навук, такіх, як хімія, біялагічная хімія, біялогія, гісталогія, генетыка, эмбрыялогія, анатомія, фізіялогія, паталогія, біямедыцынскі інжынірынг [2], заалогія, батаніка і мікрабіялогія[3][4].[5]

Як правіла, біямедыцына не закранае практыку медыцыны ў такой ступені, у якой яна занята тэорыяй і даследаваннямі ў медыцыне. Вынікі біямедыцыны робяць магчымым з’яўленне новых лекавых сродкаў, індуцыраваных ствалавых клетак для клетачнай тэрапіі, глыбейшае, малекулярнае разуменне механізмаў, якія ляжаць у аснове хваробы, тым самым ствараючы аснову для ўсіх медыцынскіх дадаткаў, дыягностыкі і лячэння.[6]

Галіны біямедыцыны

З найбольш развітых галін біямедыцыны варта адзначыць такія, як

Адукацыя па біямедыцыне

Біямедыцынскія праграмы адукацыі (часам званыя праграмамі па падрыхтоўцы урача-даследчыка, клініцыст) выкладаюцца на большасці медыцынскіх факультэтаў у краінах свету, як правіла, з мэтай падрыхтоўкі прафесіяналаў з вядучым становішчам у медыцынскіх даследаваннях і распрацоўках.[9][10][11] Біямедыцынская адукацыя выразна факусуецца на біялогіі чалавека і фундаментальных навуках, на тым, як прыкласці атрыманыя веды да медыцынскай і клінічнай абласцей. Авалоданне ведамі па праграме ўключае здачу іспытаў на ступень магістра медыцыны і можа адрознівацца па размаху і глыбіні прапрацоўкі ў розных краінах свету і/ці на розных факультэтах. Звычайна асобу, якая завяршыла такую праграму, ці актыўна дзейнічае ў вобласці біямедыцыны, завуць урачом-даследчыкам, ці біямедыкам[12][13].

Заўвагі