Бірузоўскі сельсавет

былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці Беларусі

Бірузо́ўскі сельсавет — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Расонскага раёна Віцебскай вобласці Беларусі. Адміністрацыйны цэнтр — вёска Бірузова.

Бірузоўскі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уРасонскі раён
Адміністрацыйны цэнтрБірузова
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Дата скасавання16 лютага 1996
Код аўтам. нумароў2

Утвораны 20 жніўня 1924 года як Парэцкі сельсавет у складзе Расонскага раёна Полацкай акругі БССР. Цэнтр — вёска Парэчча. У 1927 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Матылёва. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Расонскім раёне БССР, з 21 чэрвеня 1935 года — Полацкай акругі, з 20 лютага 1938 года — Віцебскай вобласці, з 20 верасня 1944 года — Полацкай вобласці, з 8 студзеня 1954 года — Віцебскай вобласці. 12 мая 1959 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Расонскага пассавета перададзена вёска Шлях[1]. З 25 снежня 1962 года сельсавет у складзе Полацкага раёна, з 6 студзеня 1965 года — у складзе адноўленага Расонскага раёна. 17 ліпеня 1964 года ў склад сельсавета з Гарбачэўскага сельсавета перададзены 6 населеных пунктаў (Дварышча, Межава, Петракова, Скуратава, Харытонава і Цясны), цэнтр сельсавета перанесены ў пасёлак саўгаса «Расоны»[2], які 21 студзеня 1969 года атрымаў назву Бірузова. 19 красавіка 1973 года Парэцкі сельсавет перайменаваны ў Бірузоўскі[3]. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бірузоўскага сельсавета 12 населеных пунктаў[4]. У сакавіку 1977 года ў склад Гарбачэўскага сельсавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Дварышча, Межава, Петракова і Харытонава)[5]. 7 сакавіка 1978 года ў склад сельсавета з адміністрацыйнага падпарадкавання Расонскага пассавета перададзены 4 населеныя пункты (вёскі Азярцы, Альбрэхтава, Грачушына і Заазер’е)[6]. 16 лютага 1996 года цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Альбрэхтава, сельсавет перайменаваны ў Альбрэхтаўскі.

Зноскі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.