Бук

Бук[3] (Fagus) — род кветкавых раслін сямейства Букавыя (Fagaceae).

Бук

Букавы лес
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Fagus L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  19461
NCBI  21024
EOL  107351
GRIN  g:4605
IPNI  13497-1
FW  55969

Батанічнае апісанне

Двухдольныя, аднадомныя лістападныя дрэвы вышынёй да 50 м, дыяметрам ствала да 2—2,5 м, з густой амаль цыліндрычнай кронай і шэрай гладкай карой. Жывуць да 500 гадоў. Лісце эліптычнае, бліскучае. Кветкі дробныя, аднаполыя. Плады — трохгранныя арэхі.

Арэал

Адрозніваецца 10 відаў. Пашыраны ў нетрапічных абласцях Паўночнага паўшар’я. На тэрыторыі Беларусі ў дзікарослым стане ў час кліматычнага оптымуму галацэну трапляўся бук лясны, або еўрапейскі (Fagus sylvatica).

Выкарыстанне

Лесаўтваральныя (пераважна ў гарах), меліярацыйныя, дэкаратыўныя (некаторыя віды маюць садовыя формы), тэхнічныя (з драўніны вырабляюць мэблю, музычныя інструменты, фанеру і інш., атрымліваюць метылавы спірт, воцат), лекавыя, алейныя (плады даюць харчовы і тэхнічны алей), кармавыя і ядавітыя (плады маюць алкалоід фаіін) расліны.

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

  • Бук — род Fagus: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
  • Fagus: звесткі пра назву таксона на сайце The Plant List (version 1.1, 2013). (англ.)