Брытанскі мандат у Палесціне

Брытанскі мандат у Палесціне — перыяд, на працягу якога на частцы тэрыторыі колішняй Асманскай імперыі на Блізкім Усходзе быў пастаўлены рэжым кіравання Вялікабрытаніі па мандаце Лігі Нацый.

Мандатная тэрыторыя
Брытанскі мандат у Палесціне
Mandate for Palestine (англ.: )
الانتداب البريطاني على فلسطين (араб. ‎‎)
המנדט הבריטי על פלשתינה א"י (іўр.: )
ГербСцяг
ГербСцяг
Прыблізныя межы Брытанскага мандата ў Палесціне.
Прыблізныя межы Брытанскага мандата ў Палесціне.
< 
 >
 >
 >
1920 — 1948

СталіцаІерусалім
Мова(ы)англійская, іўрыт, арабская
Афіцыйная моваанглійская, іўрыт і арабская
Грашовая адзінкаПалесцінскі фунт
Плошча
  • 26 626 км²
Насельніцтва
  • 1 764 520 чал. (1945)
Форма кіраванняМандат Лігі Нацый
Вярхоўны камісар
 • 1920 — 1925Герберт Луіс Сэмюэл
 • 1945 — 1948Сэр Алан Гордан Канінгем
Гісторыя
 • 25 красавіка 1920Вылучэнне мандата
 • 29 верасня 1923Брытанія афіцыйна бярэ пад кантроль
 • 25 мая 1946Незалежнасць Трансіарданіі
 • 14 мая 1948Незалежнасць Ізраіля
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ён працягваўся з 1922 да 15 мая 1948 года. За некалькі гадзін да заканчэння дзеяння мандата на падставе Плана падзелу Палесціны была абвешчана Дзяржава Ізраіль. Апроч тэрыторыі сучаснага Ізраіля ў склад Мандата ўваходзілі тэрыторыі сучасных Іарданіі, Іўдзеі і Самарыі і сектара Газа.

Першая сусветная вайна і ліквідацыя асманскага кіравання

Да Першай сусветнай вайны Палесціна амаль 400 гадоў знаходзілася ў складзе Асманскай імперыі. У час вайны брытанская армія ўварвалася ў Палесціну з поўдня і, разбіўшы турак, акупавала краіну. Да канца кастрычніка 1917 года англічане ўзялі Беер-Шэву, Газу і Яфа. 11 снежня 1917 года войскі генерала Аленбі ўвайшлі ў Іерусалім. Поўнач краіны заставаўся пад турэцкім кіраваннем да верасня 1918 года[1].

Стварэнне

У час Першай сусветнай вайны па ініцыятыве У. Жабацінскага і І. Трумпельдора ў складзе брытанскай арміі быў сфарміраваны «Яўрэйскі легіён», які аказаў брытанскім войскам дапамогу ў заваяванні Палесціны ў канфлікце з Асманскай імперыяй. У лістападзе 1917 года сакратар замежных спраў Вялікабрытаніі Артур Бальфур выдаў дакумент, які атрымаў пасля назву Дэкларацыі Бальфура. У ім дэкларавалася, што Брытанія «глядзіць станоўча на заснаванне ў Палесціне нацыянальнага дому для яўрэйскага народа»[2].

Пасля I сусветнай вайны, на мірнай канферэнцыі ў Парыжы ў 1919, «Палесціна» была вызначана як вобласць, якая ўключае тэрыторыі, на якіх сёння размяшчаюцца Ізраіль, Палесцінская аўтаномія, Іарданія і паўночна-заходняя частка Саудаўскай Аравіі. Было прынятае рашэнне, што краіна пераходзіць пад кіраванне Вялікабрытаніі ў якасці падмандатнай тэрыторыі Лігі Нацый. Рашэннем Лігі Нацый мэтай мандата было абвешчана выкананне Дэкларацыі Бальфура і стварэнне ў Палесціне «Яўрэйскага Нацыянальнага ачага».[3]

Палесцінскі пашпарт падчас мандата

У 191923 (Трэцяя алія) у Палесціну прыбылі 40 тыс. яўрэяў, галоўным чынам з Усходняй Еўропы. Пасяленцы гэтай хвалі былі навучаны сельскай гаспадарцы і маглі развіваць эканоміку. Нягледзячы на «квоты іміграцыі», пастаўленыя брытанскімі ўладамі, яўрэйскае насельніцтва вырасла да канца гэтага перыяду да 90 тыс. Балоты Ізрээльскай даліны і даліны Хефер былі асушаны і зямля стала прыдатнай для сельскай гаспадаркі. У гэты перыяд была заснавана федэрацыя прафсаюзаў, «Гістадрут».

Арабскія пратэсты супраць іміграцыі яўрэяў прывялі да Палесцінскіх бунтаў і ў 1920 годзе, на аснове яўрэйскай арганізацыі самаабароны «Ха-Шамер» была сфарміравана новая яўрэйская ваенная арганізацыя — «Хагана» (на іўрыце «Абарона»).[4]

На падставе рашэнняў канферэнцыі ў Сан-Рэма Ліга Нацый уручыла ў 1922 годзе Вялікабрытаніі мандат на Палесціну, тлумачачы гэта неабходнасцю «усталявання ў краіне палітычных, адміністрацыйных і эканамічных умоў для бяспечнага ўтварэння яўрэйскага нацыянальнага дому».[3] Згодна з мандатам Брытанія абавязалася:

«Артыкул 2: …стварыць такія палітычныя, адміністрацыйныя і гаспадарчыя ўмовы, якія забяспечаць усталяванне яўрэйскага нацыянальнага дому ў Палесціне, як выкладзена ў прэамбуле, і развіццё інстытутаў самакіравання.
…абараняць грамадзянскія і рэлігійныя правы жыхароў Палесціны незалежна ад расы і рэлігіі.
Артыкул 5: …ніякая частка тэрыторыі Палесціны не можа быць саступлена, здадзена ў арэнду ці перададзена пад кіраванне замежнай дзяржавы.
Артыкул 6: ….садзейнічаць яўрэйскай іміграцыі і заахвочваць шчыльнае засяленне яўрэямі зямель, уключаючы дзяржаўныя землі і пустуючыя землі, якія не з’яўляюцца неабходнымі для грамадскіх патрэб, пры гэтым клапоцячыся пра тое, што правы і становішча іншых сектараў насельніцтва не будуць парушацца.
Артыкул 7: …спрыяць набыццю палесцінскага грамадзянства яўрэямі, якія абяруць Палесціну месцам свайго пастаяннага пражывання»

Палітолаг Мітчэл Бард адзначае, што ў тэксце мандата была адзначана «гістарычная сувязь яўрэйскага народа з Палесцінай» і абгрунтаванасць «узнаўлення яго нацыянальнага ачага» на гэтай тэрыторыі. Слова «араб» ні разу не згадваецца ў тэксце мандата[5].

24 ліпеня 1922 года мандат быў афіцыйна ўхвалены ўрадамі 52 краін, што ўваходзілі ў Лігу Нацый.

Ход падзей

З прычыны Яфскіх бунтаў у самым пачатку Мандата, Брытанія абмежавала яўрэйскую іміграцыю[6]. Пры гэтым арабская іміграцыя не абмяжоўвалася[7].

У выніку пагаднення, дасягнутага Лоўрэнсам, Фейсал атрымліваў трон караля Ірака, а яго брат Абдала станавіўся эмірам Трансіарданіі ў абмен на тое, што Заходняя Палесціна, ад Міжземнага мора да ракі Іардан, адводзілася для заснавання яўрэйскага нацыянальнага ачага. Хаім Вейцман выказаў нязгоду з аддзяленнем Трансіарданіі ад падмандатнай тэрыторыі Палесціны, аднак брытанскі міністр па справах калоній Чэрчыль пасля гутаркі з Абдалой пацвердзіў Лондану змест пагаднення Лоўрэнса[8].

У той час краіну насялялі пераважна арабы-мусульмане, самы буйны горад, Іерусалім, быў пераважна яўрэйскім[9].

У 19241929 гг. (Чацвёртая алія) у Палесціну прыехалі 82 тыс. яўрэяў, галоўным чынам у выніку ўсплёску антысемітызму ў Польшчы і Венгрыі. Гэтая група складалася з большага з сем’яў сярэдняга класа, якія пераехалі ў гарады, заснаваўшы малыя прадпрыемствы гандлю і грамадскага харчавання і лёгкую прамысловасць. Пазней, аднак, прыблізна 23 тыс. эмігрантаў гэтай хвалі пакінулі краіну.

Рост іміграцыі яўрэяў у Палесціну прыводзіў да росту арабскага нацыяналізму і да пагаршэння адносін паміж арабамі і яўрэямі. Акрамя таго яўрэйскія прадпрыемствы з нацыяналістычных прычын як правіла не жадалі браць на працу арабаў, аддаючы перавагу пры прыёме на працу яўрэйскім імігрантам. Арабы таксама пазбягалі наймаць яўрэяў[10].

Лідарам арабскіх нацыяналістаў у Палесціне быў муфтый Іерусаліма Амін аль-Хусейні. Хусейні прыняў актыўны ўдзел у арганізацыі яўрэйскіх пагромаў у 1929 г.

Уздым нацысцкай ідэалогіі ў 1930-х гадах у Германіі прывёў да Пятай аліі, якая была наплывам чвэрці мільёна яўрэйскіх бежанцаў, што ратаваліся ад Гітлера. Гэты наплыў скончыўся Арабскім паўстаннем 1936—1939 гадоў і выданнем Брытаніяй «Белам кнігі» у 1939 годзе.

«Белая кніга» міністра калоній Вялікабрытаніі Малькальма Мак-Дональда была апублікавана 7 мая 1939 года пасля правалу Сент-Джэймскай канферэнцыі наконт далейшага лёсу мандата. У ёй адзначалася, што «мэтай урада Яго Вялікасці з’яўляецца заснаванне на працягу дзесяці гадоў незалежнай палесцінскай дзяржавы». На працягу наступных пяці гадоў колькасць імігрантаў-яўрэяў не павінна была перавышаць 75 000 чалавек, і яўрэйскае насельніцтва павінна было скласці не больш як 1/3 насельніцтва Палесціны. Праз 5 гадоў уезд яўрэяў у краіну забараняўся, «калі арабы Палесціны будуць пярэчыць супраць іміграцыі», а купля яўрэямі зямлі забаранялася або абмяжоўвалася[11]. Пры гэтым арабская іміграцыя не абмяжоўвалася[7].

Для абыходзе забароны на іміграцыю ў Палесціну была створана яўрэйская падпольная арганізацыя «Масад ле-Алія Бет». З 1938 па 1948 гады яна перавезла ў Палесціну больш за 70 тысяч нелегальных імігрантаў[12]. Брытанцы перахаплялі караблі з імігрантамі і размяшчалі іх у канцлагерах, створаных на Маўрыкіі, а ў пазней на Кіпры. Колькасць выяўленых нелегальных імігрантаў, што патрапілі ў краіну, аднімалі з дазволенай квоты. Перашкоды бежанцам з боку Вялікабрытаніі і нежаданне іншых краін прыняць яўрэйскіх бежанцаў прывялі да гібелі мільёнаў яўрэяў падчас Катастрофы ў перыяд Другой сусветнай вайны[13].

Да 1944 годзе з 75 тысяч іміграцыйных віз была выкарыстана толькі 51 тысяча. Абмежаванні былі нязначна паслаблены і Вялікабрытанія дазволіла ўезд у Палесціну яўрэйскіх бежанцаў у колькасці да 18 тысяч чалавек у год[14].

За 25 гадоў брытанскага кіравання Палесцінай па мандаце там адбыліся велізарныя дэмаграфічныя змены. Насельніцтва Палесціны рэзка ўзрасло: з 750 тыс. чалавек паводле перапісу 1922 года, амаль да 1 млн 850 тыс. чалавек станам на канец 1946 года, гэта значыць прырост склаў амаль 250 працэнтаў. За гэты перыяд колькасць яўрэйскага насельніцтва ўзрасла з 56 тыс. пасля першай сусветнай вайны да 84 тыс. у 1922 годзе і да 608 тыс. у 1946 годзе; прырост склаў амаль 725 працэнтаў. Значная частка гэтага прыросту даводзіцца на тых, хто нарадзіўся ў Палесціне, аднак толькі легальная іміграцыя дала прырост у 376 тыс. чалавек, а колькасць нелегальных імігрантаў ацэньваецца яшчэ ў 65 тыс. чалавек, што ў сукупнасці складае 440 тыс. чалавек. Гэтае яўрэйскае насельніцтва было галоўным чынам гарадскім: прыкладна 70-75 працэнтаў яго пражывала ў такіх гарадах, як Іерусалім, Яфа, Тэль-Авіў, Хайфа і ў іх прыгарадах[14].

Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны яўрэйскае насельніцтва Палесціны складала 33 % у параўнанні з 11 % у 1922 годзе[15][16].

Структура землеўладання таксама значна змянілася. Калі ў 1920 годзе яўрэйскім арганізацыям належала 650 тыс. дунамаў з агульнай плошчы зямель у 26 млн дунамаў, то да канца 1946 года іх доля дасягнула 1 млн. 625 тыс. дунамаў, гэта значыць прырост склаў прыкладна 250 працэнтаў. Аднак землі яўрэяў складалі толькі 6,2 працэнта агульнай тэрыторыі Палесціны і 12 працэнтаў плошчы пашаў[14].

Прафесар кафедры эканомікі ўніверсітэта Ілінойс Фрэд Готэйл піша, што за перыяд 1922—1931 гады ў падмандатнай Палесціне назіраўся хуткі эканамічны рост, які суправаджаецца беспрэцэндэнтным для Блізкага Усходу ростам узроўню жыцця. Прычынамі гэтага росту былі[17]:

  • Эміграцыя ў Палесціну еўрапейскіх яўрэяў, якая суправаджаецца еўрапейскім капіталам і еўрапейскай тэхналогіяй.
  • Стварэнне Брытанскага Падмандатнага Урада ў Палесціне, абавязкі якога ўключалі эканамічнае развіццё Палесціны. У выніку мандата, брытанскі капітал і брытанская тэхналогія рушылі ўслед за брытанскім сцягам.

Гэты рост, паводле меркавання Готэйла, стаў прычынай масавай іміграцыі арабаў з суседніх краін у Палесціну.

Канчатак мандата

Пасля 1945 года Вялікабрытанія была ўцягнутая ў востры араба-яўрэйскі канфлікт[18]. У 1947 годзе брытанскі ўрад заявіў пра сваё жаданне адмовіцца ад мандата на Палесціну, аргументуючы гэта тым, што ён не здольны знайсці прымальнае рашэнне для арабаў і яўрэяў[19]. Створаная незадоўга да таго Арганізацыя Аб’яднаных Нацый на Другой сесіі сваёй Генеральнай Асамблеі 29 лістапада 1947 года прыняла Рэзалюцыю № 181 аб плане падзелу Палесціны на арабскую і яўрэйскую дзяржавы з наданнем асобага статусу раёну Іерусаліма[20][21][22].

Мандат быў завершаны 14 мая 1948 года. У гэты ж дзень было абвешчана стварэнне Дзяржавы Ізраіль. У выніку другога этапу Араба-ізраільскай вайны 1947—1949 гадоў, якая разгарэлася ў след за гэтым, арабская дзяржава створана не была.

Гл. таксама

  • Стварэнне Дзяржавы Ізраіль

Крыніцы

Літаратура

  • Liebreich, Fritz (2005), Britain’s Naval and Political Reaction to the Illegal Immigration of Jews to Palestine, 1945—1948, Routledge, ISBN 0714656372
  • Scharfstein, Sol (1996), Understanding Jewish History, KTAV Publishing House, ISBN 0881255459

Спасылкі