Брындызі (правінцыя)

правінцыя ў рэгіёне Апулія, Італія

Брындызі (італ.: Provincia di Brindisi) — правінцыя ў Італіі, у вобласці Апулія. Сталіца — горад Брындызі. У правінцыі 20 камун. Правінцыя Брындызі размешчана ў паўднёва-ўсходняй Італіі, плошча — 1839 км², з’яўляецца другой самай маленькай правінцыяй у рэгіёне пасля правінцыі Барлета-Андрыя-Трані. Мяжуе на ўсходзе з Адрыятычным морам, на поўначы з правінцыяй Бары, на захадзе з правінцыяй Таранта і на паўднёвым усходзе з правінцыяй Лечэ. Паўночная, цэнтральная і заходняя часткі ўзгорыстыя, з вялікай колькасцю лесу. Максімальная вышыня над узроўнем мора складае 414 м, каля Сельва-дзі-Фазана.

Брындызі
ГербСцяг
ГербСцяг
Краіна Італія
Уваходзіць уАпулія
Адміністрацыйны цэнтр
Насельніцтва
  • 402 422 чал.
Плошча
  • 1 839 км²
Брындызі на карце
Часавы поясUTC+1 і UTC+2
Код ISO 3166-2IT-BR
Тэлефонны код0831
Паштовыя індэксы72100
Код аўтам. нумароўBR
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы