Бружмель звычайны

Бружмель звычайны, Бружмель лясны[3], Бружмель пушысты[4], Бружмень звычайны[5] (Lonicera xylosteum) — куст, від роду Бружмель (Lonicera) сямейства Бружмелевыя (Caprifoliaceae). У дзікім выглядзе сустракаецца ў паўночнай, цэнтральнай і ўсходняй абласцях Еўропы, на Урале і ў Заходняй Сібіры[6]. Расце ў падлеску іглічных і змешаных лясоў, у зарасніках кустоўя ў ярах і каля рэк. Дэкаратыўная расліна.

Бружмель звычайны

Куст
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Lonicera xylosteum L.


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  35308
NCBI  439142
EOL  488737
GRIN  t:22658
IPNI  149194-1
TPL  kew-2343075

Назва

Бружмель лясны, бружэліна, сухадрэўка[7], бружмель[8][9][10], свідзіна, сухое дзерава[11][12], бружнеўнік, жымалосць, жыламосць[13].

Батанічнае апісанне

Lonicera xylosteum. Батанічная ілюстрацыя з кнігі К. А. М. Ліндмана «Bilder ur Nordens Flora», 1917—1926

Лістападны куст вышынёй да 2,5 м.

Маладыя парасткі зялёнага або чырвонага колеру, на старых кара шэрая або буравата-шэрая.

Лісце даўжынёй 3—7 см, шырынёй 2—5 см, супраціўнае, эліптычнай формы, коратка завостранае, цэльнакрайняе. Верхні бок ліставай пласцінкі цёмна-зялёны, матавы, ніжні — шараваты, густа апушаны мяккімі валасінкамі. Цэнтральная жылка ліста фіялетавая.

Кветкі растуць парамі ў пазухах лісця. Венчыкі даўжынёй 10-15 мм, жаўтлява-белыя, да канца цвіцення жоўкнуць. Час цвіцення — май—чэрвень.

Плады — сакавітыя, цёмна-чырвоныя, шарападобныя. Часта бываюць зрослымі ля асновы. Спеюць у канцы ліпеня. Неядомыя.

Значэнне і выкарыстанне

Часам выкарыстоўваецца як дэкаратыўная расліна. Добра пераносіць стрыжку.

Дае меданосным пчолам шмат нектару і пылок[14].

Вельмі жаўтлявая цвёрдая драўніна выкарыстоўваецца для дробных вырабаў[15].

Зноскі

Літаратура