Бродніцкі сельсавет (Іванаўскі раён)

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Іванаўскім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі

Бро́дніцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці Беларусі. Цэнтр сельсавета — аграгарадок (да 2010 года вёска) Бродніца.

Бродніцкі сельсавет
Краіна Беларусь
Уваходзіць уІванаўскі раён
Уключае11 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрБродніца
Дата ўтварэння12 кастрычніка 1940
Насельніцтва (2019)2 130
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў1

Утвораны 12 кастрычніка 1940 года ў складзе Жабчыцкага раёна Пінскай вобласці. З 8 студзеня 1954 года ў складзе Брэсцкай вобласці. 16 ліпеня 1954 года да сельсавета далучана тэрыторыя скасаванага Яечкавіцкага сельсавета[1]. З 14 кастрычніка 1957 года ў складзе Іванаўскага раёна. З 25 снежня 1962 года ў складзе Пінскага раёна. З 6 студзеня 1965 года ў Іванаўскім раёне. На 1 студзеня 1974 года ў складзе Бродніцкага сельсавета было 13 населеных пунктаў[2]. 26 чэрвеня 2013 года ў склад Махроўскага сельсавета перададзена вёска Завышша[3]. 20 сакавіка 2020 года скасавана вёска Людзінавічы[4].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (13 населеных пунктаў) — 3175 чалавек[5], з іх 89,4 % — беларусы, 6,8 % — украінцы, 1,8 % — рускія, 1,5 % — цыганы[6]; паводле перапісу 2019 года (12 населеных пунктаў) — 2130 чалавек[7].

Крыніцы

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.