Блонскі сельсавет

адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці Беларусі

Бло́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок Блонь.

Блонскі сельсавет
Краіна Беларусь
Статуссельсавет
Уваходзіць уПухавіцкі раён
Уключае13 населеных пунктаў
Адміністрацыйны цэнтрБлонь
Дата ўтварэння20 жніўня 1924
Насельніцтва (2019)2 770
Часавы поясUTC+03:00
Код аўтам. нумароў5

Гісторыя

Блонь

Утвораны 20 жніўня 1924 года ў складзе Пухавіцкага раёна Менскай акругі Беларускай ССР. Цэнтр — вёска Блонь. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Пухавіцкім раёне БССР. З 20 лютага 1938 года ў складзе Менскай вобласці. У 1939 годзе цэнтр сельсавета перанесены ў вёску Зарэчча. У часе Другой сусветнай вайны з чэрвеня 1941 года да ліпеня 1944 года тэрыторыя сельсавета была акупіравана нямецкімі войскамі. На 1 студзеня 1947 года ў складзе сельсавета 11 населеных пунктаў[1]. 16 ліпеня 1954 года цэнтр сельсавета вернуты ў вёску Блонь[2].

8 верасня 2017 года ў склад сельсавета з раённага падпарадкавання перададзены 5 вёсак (Залужжа, Ізбішча, Рошча, Цагельня і Чырвоны Бераг)[3].

Насельніцтва

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года (8 населеных пунктаў) — 2306 чалавек[4], з іх 89,2 % — беларусы, 7,3 % — рускія, 1,1 % — украінцы[5]; паводле перапісу 2019 года (13 населеных пунктаў) — 2770 чалавек[6].

Заўвагі

Літаратура

  • Административно-территориальное устройство БССР: справочник: в 2 т. / Главное архивное управление при Совете Министров БССР, Институт философии и права Академии наук БССР. — Минск: «Беларусь», 1985―1987.
  • Административно-территориальное устройство Республики Беларусь (1981—2010 гг.): справочник. — Минск: БелНИИДАД, 2012. — 172 с.