Беспілотныя верталёты (канструктарскае бюро)

Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты» (раней «Індэла») — прыватная беларуская кампанія. Спецыялізуецца на беспілотных лятальных апаратах.

КБ «Беспілотныя верталёты»
Тыптаварыства з абмежаванай адказнасцю
Заснаванне1996
Ранейшыя назвы«Індэла» (1996—2018)
ЗаснавальнікіУладзімір Чудакоў
РазмяшчэннеБеларусь Мінск, Фрунзенскі раён, вул. Пятра Глебкі, д. 15А[1]
Галінапрамысловасць
Прадукцыябеспілотныя лятальныя апараты
ДэвізПа-за чалавечай здольнасцю
Сайтuavheli.by

За час свайго існавання канструктарскае бюро стала адным з лідараў беспілотнай індустрыі. На 2022 год яно заставалася адзіным прадпрыемствам на постсавецкай прасторы з уласнай распрацоўкай і серыйнай вытворчасцю верталётных дронаў[2].

Гісторыя

У 1996 годзе 26-гадовы інжынер Уладзімір Чудакоў заснаваў Канструктарскае бюро «Індэла» (англ.: Independent Development LaboratoryЛабараторыя незалежнай распрацоўкі). У 1999 годзе КБ «Індэла» распрацавала сваю бартавую апаратуру і наземную станцыю кіравання беспілотнікам для Сухапутных войск і ВПС Беларусі.

У 2002 годзе створаны беспілотны верталёт «Індэла Вінтакрыл», які на авіясалоне «Макс-2005» у Жукоўскім (Маскоўская вобласць) атрымаў назву «Штыль». У 20032005 гадах КБ «Індэла» сумесна з маскоўскім ЗАТ «Карпарацыя радыёэлектронных і інфармацыйных тэхналогій» («КРІТ») распрацоўвала і вырабляла прылады кантролю радыёлакацыйнага суправаджэння і лічбавага кіравання станцыяй абароны. Да 2007 года прадпрыемства стварыла 4 беспілотныя верталёты: лабараторныя «Рэвалюцыя» і «Легіён», здымачныя «Індэла ФільмКам» і «ХайСкай». За 2007—2010 гады распрацавана 8 беспілотных самалётаў: лабараторны «Пацёмкін», паветраныя мішэні «Індэла Страла» (хуткасць 350 км/гадз), «Беркут» (400 км/гадз) і «Буравеснік» (600 км/гадз), разведвальныя «Індэла 6» (1,5 гадзіны палёту), «Індэла 6М» (10 гадзінаў), «Індэла 9» (электрарухавік, 1,5 гадзіны) і «Індэла 9М» (15 гадзінаў). У 20102012 створаны беспілотны самалёт «Грыф-1» з часам палёту да 8 гадзінаў і 3 беспілотныя верталёты: здымачны «Індэла Ай Скай», авіяхімічны «Індэла Кантры» і выпрабавальны «Індэла Скай Лэб». На 2013 год КБ выпускала звыш 10 відаў беспілотнікаў, у тым ліку верталёты разведкі і паветраныя мішэні, і з’яўлялася найбольшым іх вытворцам у Беларусі[3].

У верасні 2013 году КБ «Індэла» прадставіла на беларуска-расійскім вучэнні «Захад-2013» свой беспілотны верталёт «Індэла Інскай»[4]. У 2014 годзе беспілотнік запусцілі ў серыйную вытворчасць[5]. У лістападзе 2015 году вытворца беспілотнікаў «Адком Сістэмы» з Абу-Дабі (ААЭ) набыў КБ «Індэла»[6]. На парадзе 3 ліпеня 2017 года паказалі беспілотнік «Індэла Скай Бур», які меў далёкасць стральбы да 1700 метраў[7]. 21 лютага 2018 году Гаспадарчы суд Мінску распачаў справу аб банкруцтве КБ «Індэла», пасля чаго прадпрыемства ўзнавіла дзейнасць пад назвай Канструктарскае бюро «Беспілотныя верталёты»[8].

1 ліпеня 2023 года Украіна ўвяла санкцыі супраць канструктарскага бюро[9].

Гл. таксама

Зноскі

Спасылкі