Бернарда Скардыяло

Бернарда Скардыяло (польск.: Bernard Scordialo, італ.: Bernardo Scordialó, лац.: Bernardus Scordialó; 20 жніўня 1737, востраў Цінас, архіпелаг Кіклады — 29 студзеня 1802, Борга-Сан-Даніна (Фідэнца) каля Пармы[1]) — езуіцкі святар і педагог.

Бернарда Скардыяло
польск.: Bernard Scordialo
італ.: Bernardo Scordialó
лац.: Bernardus Scordialó
Дата нараджэння20 жніўня 1737(1737-08-20)
Месца нараджэння
Дата смерці29 студзеня 1802(1802-01-29) (64 гады)
Месца смерці
Род дзейнасцісвятар

Уступіў у Таварыства Ісуса 17 кастрычніка 1752 г. у Венецыянскай правінцыі Ордэна. Выкладаў у Брэшыі, Ферары і Модэне[2]. У 1784 г. пераехаў на Беларусь. Прафесар схаластычнай тэалогіі і кананічнага права (1784—1793) у Полацкім езуіцкім калегіуме[3].

У снежні 1793 г. разам з Антоніа Месераці і Луіджы Паніцоні быў накіраваны генеральным вікарыям Габрыэлем Лянкевічам у Парму. Браў удзел у аднаўленні дзейнасці Ордэна езуітаў у Італіі[2].

Зноскі

Літаратура

  • Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — 632 с.
  • Encyklopedia wiedzy o jezuitach na ziemiach Polski i Litwy 1564—1995 / oprac. L. Grzebień. — Kraków: Wyd-wo WAM, 1996. — 882 s.