Берасцейская (станцыя метро, Кіеў)

станцыя Кіеўскага метрапалітэна на Святошынско-Браварскай лініі

Берасцейская (укр.: Бересте́йська, ) — 12-я станцыя Кіеўскага метрапалітэна, размешчаная на Святошынска-Броварскай лініі паміж станцыямі «Ніўкі» і «Шуляўская».

«Берасцейская»
укр.: Берестейська
Святошынска-Броварская лінія
Кіеўскі метрапалітэн
Дата адкрыцця5 лістапада 1971 года
Ранейшыя назвыКастрычніцкая
РаёнШаўчэнкаўскі
АкругаГрушкі
Тыпкалона, дробнага залажэння
Тып платформаўастраўная
Форма платформаўпростая
Даўжыня платформаў, м100,0 м
Шырыня платформаў, м10 м
АрхітэктарыBoris Iwanowitsch Prijmak[d], Ihor Maslenkov[d], Voldemar Bogdanovskiy[d] і Tamara Tselikovska[d]
УзведзенаКіеўметрабуд
Выхад да вуліцЛагернай, Дзегтяроўскай, Міколы Васіленка, праспекта Перамогі
Час адкрыцця05:39
Код станцыі114
Суседнія станцыіШуляўская і Ніўкі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Святошынска-Броварская лінія
ЦЧ «Навабелычы»
Навабілычы 
Акадэмістэчка
Жытомырска
Святошын 
Ныўкы
Гаванскі шляхаправод
Берасцейская 
Шуляўска
Політэхнічны інстытут
Вакзальна      
Унівэрсытэт
Тэатральна 
Хрэшчатык 
Службовая галінка да Майдан Нэзалэжнасці
Службовая галінка да Клоўскай
Арсенальна
Дніпро
Мост Метро праз р. Дняпро
Гідрапарк
Русанаўскі мост
Лівабэрэжна   
Шляхаправод над чыгункай
ЦЧ-1 «Дарныця»
Дарныця
Чэрнігіўска
Лісова

Была адкрыта 5 лістапада 1971.

Гісторыя

Адкрыта 5 лістапада 1971 года пад назвай «Кастрычніцкая». Пазней выкарыстоўвалася ўкраінізаваная назва «Жовтневая». Цяперашняя назва — з 2 лютага 1993 года, паходзіць ад украінскамоўнай назвы Брэста (укр.: Берестя), а таксама ад Брэст-Літоўскага праспекта (зараз — праспект Перамогі), дзе знаходзіцца станцыя.

У пачатку 1970-х гадоў у савецкай архітэктуры яшчэ дамінавала ідэя аб пазбаўленні збудаванняў «архітэктурных празмернасцяў», таму станцыя была пабудавана па тыпавым праекце са зборных жалезабетонных элементаў. Аднак шэраг архітэктурных прыёмаў дазволіў зрабіць вобраз больш выразным, чаму, у тым ліку, дапамог перапад аб’ёмаў цэнтральнай залы і касавага вестыбюля.

Апісанне

Станцыя дробнага залажэння. Мае падземную залу з пасадачнай платформай астраўнога тыпу. Скляпенні залы абапіраюцца на два рады калон. Зала станцыі злучана з падземным вестыбюлем лесвіцай на спуск і двухстужачным эскалатарам, які працуе на ўздым.

Калоны пакрытыя профілямі і панэлямі з нержавеючай сталі. Пластыка шляхавых сцен з дэкаратыўнымі рашоткамі і падшыўная столь па цэнтры платформы сведчаць пра тое, што часы аскетызму ў архітэктуры праходзяць. Тарэц цэнтральнай залы станцыі абліцаваны чырвона-карычневым мармурам. Да пачатку 1990-х гадоў там размяшчаліся каваны барэльеф і фраза У. І. Леніна «Кастрычніцкая рэвалюцыя адкрыла новую эру сусветнай гісторыі…»[1].

Наземны вестыбюль адсутнічае, уваход у падземны вестыбюль сумешчаны з пешаходнымі пераходамі, якія выходзяць на абодвух баках праспекта Перамогі. Сцены і калоны падземнага пераходу і вестыбюля абліцаваныя плітамі з белага паліраванага мармуру.

Улетку 2015 года ў афармленні станцыі была дэмантаваная камуністычная сімволіка[2].

Рэжым працы

Адкрыццё — 5:39, закрыццё — 00:11.

Адпраўленне першага цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 5:44
  • ст. «Акадэмгарадок» — 6:05

Адпраўленне апошняга цягніка ў накірунку:

  • ст. «Лясная» — 0:13
  • ст. «Акадэмгарадок» — 0:34

Фотаздымкі

Зноскі

Спасылкі