Бенядзікт Война

Бенядзікт Война (? — 22 кастрычніка 1615) — вялікалітоўскі рэлігійны дзеяч. Біскуп віленскі1600).

Бенядзікт Война
Герб
біскуп віленскі
з 31 ліпеня 1600
ДыяцэзіяВіленскае біскупства
ПапярэднікЮрый Радзівіл
ПераемнікЯўстах Валовіч
Дзейнасцькаталіцкі святар, каталіцкі біскуп
НараджэннеXVI стагоддзе
Смерць22 кастрычніка 1615(1615-10-22)
ДынастыяВойны-Грычынавічы
БацькаВойна Мацвеевіч Грычына
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Прадстаўнік шляхецкага роду Грычынаў-Войнаў герба «Трубы», сын Войны Грычыны. Меў братоў Сямёна, Рыгора, Сокала і Габрыэля.

Вучыўся ў Віленскай акадэміі і за мяжой. Быў кусташам і канонікам віленскім, сакратаром караля і вялікага князя Стэфана Баторыя, пробашчам троцкім ад 1576. З 1594 адміністратар Віленскай дыяцэзіі, з 1600 — біскуп віленскі. Правёў паўторную кананізацыю св. Казіміра.

Пахаваны ў віленскай катэдры Св. Станіслава.

Зноскі

Літаратура