З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Беларускі дзяржаўны канцэрн па вытворчасці і рэалізацыі тавараў лёгкай прамысловасці (канцэрн «Беллегпрам») — шматгаліновы прамысловы комплекс Рэспублікі Беларусь, які ўключае тэкстыльную, трыкатажную, швейную, гарбарную, абутковую, футравую і тэкстыльна-галантарэйную падгаліны, на яго прадпрыемствах таксама арганізавана вытворчасць штучнага трыкатажнага футра, фарфору — фаянсавага посуду, шчацінна-шчотачных вырабаў, гумовага абутку і іншых відаў прадукцыі вытворча-тэхнічнага прызначэння і тавараў народнага спажывання.
Фірмовая гандлёвая сетка налічвае ў рэспубліцы больш 130 крам і 319 гандлёвых секцый, за мяжой маецца 30 уласных аб’ектаў тавараправоднай сеткі з гадавым таваразваротам больш 35 млн долараў ЗША. Прадпрыемствы канцэрна выконваюць замовы замежфірмаў з 57 краін свету, на экспарт пастаўляецца звыш 50 % вырабленай прадукцыі.
Створаны ў 1992 годзе на аснове Міністэрства лёгкай прамысловасці. На 7 студзеня 2012 г. меў у сваім складзе 114 прадпрыемстваў — 18 урадавых і 96 прыватных. Налічваў звыш 70 тыс. працаўнікоў. У 2011 г. вырабіў 60 % тавараў лёгкай прамысловасці краіны[3]. Таксама мае ў сваім складзе навучальныя ўстановы: Баранавіцкі каледж лёгкай прамысловасці, Мінскі каледж тэхналогіі і дызайну лёгкай прамысловасці і Мінскі інстытут сучасных тэхналогій і маркетынгу. На 7 лістапада 2010 г. меў 423 крамы ў Беларусі[4], а на 10 сакавіка 2011 г. і 49 крамаў за мяжой[5].
Арганізацыі канцэрну выпускаюць больш за 5000 артыкулаў і мадэляў вырабаў, у тым ліку каля 3000 — адзення, 1700 — абутку[6].
Знаходзіцца пад санкцыямі Украіны з мая 2023 года[7].
- Гродзенская пальчаткавая фірма «Акцэнт» ААТ
- Беларуска-італьянскае-харвацкае сумеснае прадпрыемства «Бел-скін», ТАА
- ААТ «Бабруйскі гарбарны камбінат»
- Рэспубліканскае вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Віцебскі футравы камбінат»
- ААТ «Галантэя»
- Сумеснае прадпрыемства «Гатава-Тэнеры» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- РУП «Гродзенскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне»
- ААТ «Кажэўнікаў»
- ААТ «Мінскае вытворчае гарбарнае аб’яднанне»
- Беларуска-чэшскае сумеснае прадпрыемства «Смілавіцкі гарбарны завод» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- ААТ «Баранавіцкая абутковая фабрыка»
- СТАА «Белвест»
- ЗАТ Сумеснае беларуска-іспанскае прадпрыемства «Белкельме»
- ААТ «Бабруйская абутковая фабрыка»
- СТАА «Гомельская абутковая фабрыка „Труд-Стацкевіч-Адамантан“»
- ААТ «Гродзенская абутковая фабрыка „Нёман“»
- ААТ «Чырвоны Кастрычнік»
- РУВП «Крычаўскі завод гумавых вырабаў імя 50-годдзя БССР»
- Беларуска-брытанскае сумеснае прадпрыемства «ЛеГранд» — таварыства з абмежаванай адказнасцю
- ААТ «Лідская абутковая фабрыка»
- Мінскае абутковае ААТ «Прамень»
- РУВП «Баранавіцкая абутковая фабрыка „Рытм“»
- Гомельскае ўнітарнае рэспубліканскае прадпрыемства «Праца»
- СТАА «Фабрыка спецыяльнага абутку „Праца — Нью-Лайн“»
- ААТ «Абутак»
- Беларуска-славенскае сумеснае прадпрыемства «Чаўляр» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- Беларуска-кіпрскае сумеснае прадпрыемства «Рэйлы» таварыства з абмежаванай адказнасцю
- ЗАТ Беларуска-нямецкае сумеснае прадпрыемства «Отыка»
- ЗАТ «Сівельга»
- РУП «Смілавіцкая валяльна-войлачная фабрыка»
- Сумеснае беларускае-нямецкае таварыства з абмежаванай адказнасцю «Марка»
- СТАА «Сан Марка»
- ЗАТ «Добрушскі фарфоравы завод»
- ААТ «Мінскі эксперыментальна-фурнітурны завод»
- ААТ «Пінскі завод штучных скураў»
- ААТ «ЭКТБ»
- Вытворчае ўнітарнае прадпрыемства «Хімічная вытворчасць» Мінскага абутковага адкрытага акцыянернага таварыства «Прамень»
Зноскі
- Лён (руск.) / сост. Л. В. Ловчая; под общ. ред. И. А. Голуба; худож. В. В. Котович. — Минск: Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2009. — 168 с.: ил..
- Нарышкин, Э. М. «Беллегпром» на инновационном пути развития // Информационный бюллетень Администрации Президента Республики Беларусь. — 2007. — № 10. — С. 72-79. (3Ок8960)