Беларусь на зімовых Алімпійскіх гульнях 2022

Беларусь на XXIV зімовых Алімпійскіх гульнях 2022 года ў Пекіне прадстаўлялі 28 спартсменаў у 6 відах спорту (біятлон, гарналыжны спорт, канькабежны спорт, лыжныя гонкі, фігурнае катанне, фрыстайл)[1]. Па выніках спаборніцтваў нацыянальная каманда Беларусі заваявала 2 срэбныя медалі і размясцілася на 24-м месцы ў агульным медальным заліку, пры гэтым упершыню з часоў зімовых Алімпійскіх гульняў 2006 года беларускія атлеты не выйгралі залатых медалёў[2].

Сцяг, які выкарыстоўваўся на Гульнях
Код МАК:BLR
НАК:Нацыянальны алімпійскі камітэт Рэспублікі Беларусь
'
Спартсмены28 у 6 відах спорту
СцяганосецГанна Ніфантава
Ігнат Галавацюк
МедаліЗолата
0
Срэбра
2
Бронза
0
Усяго
2
Удзел у летніх Алімпійскіх гульнях
1996  · 2000  · 2004  · 2008  · 2012  · 2016  · 2020
Удзел у зімовых Алімпійскіх гульнях
1994  · 1998  · 2002  · 2006  · 2010  · 2014  · 2018  · 2022
Гл. таксама
  •  СССР (1952 – 1988)

Прызёры

МедальСпартсменВід спортуСпаборніцтвыДата
12  СрэбраАнтон Смольскі біятлоніндывідуальная гонка, мужчыны8 лютага 2022
22  СрэбраГанна Гуськова фрыстайлакрабатыка, жанчыны14 лютага 2022

Склад зборнай

17 студзеня 2022 года выканкам Нацыянальнага алімпійскага камітэта Беларусі зацвердзіў склад спартыўнай дэлегацыі на гульні. Кваліфікацыйныя нарматывы выканалі 28 беларускіх атлетаў у 6 відах спорту[1][3]. Сцяганосцамі на цырымоніі адкрыцця былі канькабежцы Ігнат Галавацюк і Ганна Ніфантава[4], на цырымоніі закрыцця — Ігнат Галавацюк.

Біятлон
  1. Дзінара Алімбекава
  2. Максім Варабей
  3. Алена Кручынкіна
  4. Мікіта Лабастаў
  5. Дзмітрый Лазоўскі
  6. Ірына Лешчанка
  7. Аліна Пільчук
  8. Антон Смольскі
  9. Ганна Сола
  10. Раман Ялётнаў
Гарналыжны спорт
  1. Марыя Шканава
Канькабежны спорт
  1. Яўгенія Вараб’ёва
  2. Ігнат Галавацюк
  3. Марына Зуева
  4. Ганна Ніфантава
  5. Кацярына Слоева
Лыжныя гонкі
  1. Аляксандр Воранаў
  2. Анастасія Кірылава
  3. Ганна Каралёва
  4. Ягор Шпунтоў
Фігурнае катанне
  1. Канстанцін Мілюкоў
  2. Вікторыя Сафонава
Фрыстайл
  1. Станіслаў Гладчанка
  2. Максім Гусцік
  3. Ганна Гуськова
  4. Павел Дзік
  5. Ганна Дзяруга
  6. Макар Мітрафанаў

Вынікі спаборніцтваў

Біятлон

Большасць алімпійскіх ліцэнзій былі размеркаваны на падставе камбінацыі лепшых вынікаў выступлення краін у залік Кубка Нацый у рамках Кубка свету 2020/2021 і Кубка свету 2021/2022. Вынікі трох лепшых спартсменаў ад краіны ў шасці спрынтах, адной індывідуальнай гонцы, а таксама трох эстафетах, адной змяшанай эстафеты і адной адзіночнай змяшанай эстафеты складаліся, у выніку чаго сфармаваўся рэйтынг краін[5]. Па яго выніках мужчынская зборная заняла 7-е месца[6], а жаночая зборная 5-е месца[7], атрымаўшы права заявіць на гульні па 5 спартсменаў кожнага полу. Пры гэтым у адной дысцыпліне краіна магла выставіць не больш за чатырох біятланістаў[5].

Срэбны медаль Антона Смольскага ў індывідуальнай гонцы стаў першым алімпійскім медалём для мужчынскай зборнай Беларусі з 2010 года[2].

Мужчыны
СпаборніцтваСпартсменСтральбаЧасМесцаАдставанне
індывідуальная гонкаАнтон Смольскі0+0+0+049:02.2 +14.8
Дзмітрый Лазоўскі3+0+1+055:26.458+6:39.0
Мікіта Лабастаў1+2+0+154:29.747+5:42.3
Максім Варабей1+3+2+258:59.586+10:12.1
гонка пераследванняМікіта Лабастаў3+0+1+245:42.045+6:34.5
Антон Смольскі1+1+3+142:48.214+3:40.7
спрынтАнтон Смольскі0+125:12.910+1:12.5
Дзмітрый Лазоўскі0+327:22.978+3:22.5
Мікіта Лабастаў2+226:47.057+2:46.6
Максім Варабей3+127:10.471+3:10.0
мас-стартАнтон Смольскі1+1+0+241:22.317+3:07.9
эстафета 4×7,5 кмМікіта Лабастаў
Дзмітрый Лазоўскі
Максім Варабей
Антон Смольскі
2+11
0+2 0+1
0+0 0+2
0+0 2+3
0+3 0+0
1:21:49,2
19:41,8
40:25,7
1:01:39,5
1:21:49,2
8
3
3
8
8
Жанчыны
СпаборніцтваСпартсменСтральбаЧасМесцаАдставанне
індывідуальная гонкаДзінара Алімбекава0+0+0+144:44.45+31.7
Ганна Сола3+2+1+150:35.954+6:23.2
Ірына Лешчанка1+1+1+149:10.341+4:57.6
Алена Кручынкіна0+3+0+149:56.848+5:44.1
гонка пераследванняДзінара Алімбекава0+0+3+038:13.719+3:26.8
Ганна Сола1+1+1+036:45.84+1:58.9
Ірына Лешчанка0+0+0+238:16.920+3:30.0
спрынтДзінара Алімбекава0+122:12.815+1:28.5
Ганна Сола1+322:36.426+1:52.1
Ірына Лешчанка2+123:32.560+2:48.2
Алена Кручынкіна1+324:10.170+3:25.8
мас-стартГанна Сола2+2+1+341:57.212+1:39.2
Дзінара Алімбекава1+1+2+242:19.210+2:01.2
эстафета 4×6 кмІрына Лешчанка
Дзінара Алімбекава
Алена Кручынкіна
Ганна Сола
5+16
0+0 0+2
0+0 1+3
0+3 3+3
0+2 1+3
1:16:34,4
17:51,9
36:51,8
57:39,5
1:16:34,4
13
11
11
14
13
+5:30,5
+27,5
+2:08,0
+4:30,3
+1:14,6
Змяшаная эстафета
СпаборніцтваСпартсменСтральбаЧасМесцаАдставанне
змяшаная эстафета

Дзінара Алімбекава
Ганна Сола
Мікіта Лабастаў
Антон Смольскі

2+14
0+1 0+1
0+3 2+3
0+0 0+2
0+2 0+2

1:08:00,2
17:49,8
19:05,0
15:32,8
15:32,6

6
3
6
6
6

+1:14,6
+31,2
+53,4
+47,2
+1:14,6

Каньковыя віды спорту

Канькабежны спорт

Кваліфікацыя на гульні адбывалася па выніках першых чатырох этапаў Кубка свету[8]. Па іх выніках быў сфармаваны зводны кваліфікацыйны спіс[9], згодна з якім зборная Беларусі стала ўладальніцай 10 алімпійскіх ліцэнзій.

Мужчыны
Індывідуальныя гонкі
СпаборніцтваСпартсменВынікМесцаАдставанне
500 метраўІгнат Галавацюк37.0530+2.73
1000 метраўІгнат Галавацюк1:08.636+0.71
Мас-старт
СпаборніцтваСпартсменыПаўфіналФінал
ЗабегКругіАчкіЧасМесцаКругіАчкіЧасМесца
мас-стартІгнат Галавацюк216-7:53.5913завяршыў выступленне
Жанчыны
Індывідуальныя гонкі
СпаборніцтваСпартсменыВынікМесцаАдставанне
500 метраўГанна Ніфантава38.3019+1.26
1000 метраўКацярына Слоева1:16.8321+3.64
Ганна НіфантаваDNS
1500 метраўКацярына Слоева1:58,4116+5,13
Марына Зуева1:59,8223+6,54
3000 метраўМарына Зуева4:08,7016+11,7
5000 метраўМарына Зуева7:02,919+19,40
Мас-старт
СпаборніцтваСпартсменыПаўфіналФінал
ЗабегКругіАчкіЧасМесцаКругіАчкіЧасМесца
мас-стартМарына Зуева11628:31.548Q1648:20.107
Яўгенія Вараб’ёва21628:43.659завяршыла выступленне
Камандная гонка
СпаборніцтваСпаборніцтваЧвэрцьфінал 3ПаўфіналФінал DМесца
Сапернік

Вынік

Сапернік

Вынік

Сапернік

Вынік

камандная гонкаМарына Зуева
Кацярына Слоева
Яўгенія Вараб’ёва
 Канада

3:02.00

завяршылі выступленнеМалы8
 Польшча

3:03.19

Фігурнае катанне

Беларускія фігурысты выступалі на гульнях упершыню з 2006 года[2].

Большасць алімпійскіх ліцэнзій на гульні 2022 года былі размеркаваны па выніках выступленняў спартсменаў у рамках Чэмпіяната свету 2021 года[10]. Па яго выніках зборная Беларусі змагла заваяваць адну квоту ў мужчынскім адзіночным катанні[11]. Яшчэ адна квота ў жаночым адзіночным катанні была атрымана дзякуючы паспяховаму выступленню на адборачным спаборніцтве Nebelhorn Trophy[en], дзе трэба было трапіць у лік 3—6 наймацнейшых у залежнасці ад дысцыпліны[10]. Па выніках спаборніцтваў беларуская фігурыстка Вікторыя Сафонава заняла 3-е месца, пацвердзіўшы квоту[12].

СпаборніцтваСпартсменКароткая праграмаАдвольная праграмаУсяго
Сума

балаў

МесцаСума

балаў

МесцаСума

балаў

Месца
мужчынскае адзіночнае катаннеКанстанцін Мілюкоў78.4921Q78.5420142.2420
жаночае адзіночнае катаннеВікторыя Сафонава61.4617Q123.3713184.8313

Лыжныя віды спорту

Гарналыжны спорт

Кваліфікацыя спартсменаў ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[13]. Пры гэтым НАК для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях мог выбраць толькі таго спартсмена, які ўвайшоў у топ-500 алімпійскага рэйтынгу ў сваёй дысцыпліне, і пры гэтым меў пэўную колькасць ачкоў згодна з кваліфікацыйнай табліцай. Краіны, якія не мелі ўдзельнікаў у ліку 500 наймацнейшых спартсменаў, маглі прэтэндаваць толькі на квоты катэгорыі B у тэхнічных дысцыплінах[13]. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала па адной квоце ў мужчын і жанчын, але ад квоты ў мужчынскіх спаборніцтвах адмовілася[14].

СпаборніцтваСпартсменыСкорасны спуск
(1 спуск)
Слалам
(2 спуск)
УсягоМесцаАдставанне
ЧасМесцаЧасМесца
слаламМарыя Шканава54,792553,10111:47.8920+2.91

Лыжныя гонкі

Кваліфікацыя спартсменаў для ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[15]. Для атрымання алімпійскай ліцэнзіі катэгорыі «A» спартсменам неабходна было набраць пэўную колькасць ачкоў згодна з кваліфікацыйнай табліцай. Пры гэтым кожны НАК можа заявіць на Гульні 1 мужчыну і 1 жанчыну, калі яны выканалі кваліфікацыйны крытэрый «B», па якім яны змогуць прыняць удзел у спрынце і гонках на 10 км для жанчын або 15 км для мужчын. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала 4 алімпійскія ліцэнзіі, па 2 у мужчын і жанчын[16].

СпартсменСпаборніцтваКласічныФрыстайлФінал
ЧасМесцаЧасМесцаЧасАдставаннеМесца
Ягор Шпунтоў15 км класічны стыльx44:05.2+6:10.468
Аляксандр ВоранаўxDNS-
СпартсменСпаборніцтваКваліфікацыяЧвэрцьфіналПаўфіналФінал
ЧасМесцаЧасМесцаЧасМесцаЧасМесца
Ягор Шпунтоў
спрынт
(мужчыны)
3:02.1753не ўдзельнічаў
Аляксандр ВоранаўDNSне ўдзельнічаў

Фрыстайл

У параўнанні з мінулымі гульнямі ў праграму былі ўнесены змены. Дададзены спаборніцтвы ў біг-эйры сярод мужчын і жанчын, а таксама змешаныя камандныя спаборніцтвы ў акрабатыцы[17]. Кваліфікацыя спартсменаў ажыццяўлялася на падставе спецыяльнага кваліфікацыйнага рэйтынгу FIS станам на 16 студзеня 2022 года[18]. Па выніках кваліфікацыйнага адбору зборная Беларусі заваявала 6 алімпійскіх ліцэнзій у акрабатыцы, а пасля пераразмеркавання квот атрымала яшчэ 1 квоту ў жаночых спаборніцтвах па акрабатыцы[19].

Ганна Гуськова, якая заняла другое месца ў акрабатыцы, стала другой у гісторыі беларускага фрыстайлу спартсменкай — двухразовай прызёркай Алімпійскіх гульняў (пасля Аляксея Грышына)[2].

Мужчыны
Акрабатыка
СпаборніцтваСпартсменыКваліфікацыя 1Кваліфікацыя 2Фінал 1Фінал 2Фінал 3Выніковае

месца

АчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесца
АкрабатыкаСтаніслаў Гладчанка115.4910107.696116.2911не ўдзельнічаў11
Максім Гусцік109.741697.2014не ўдзельнічаў
Павел Дзік106.201881.4516не ўдзельнічаў
Макар МітрафанаўDNSне ўдзельнічаў
Жанчыны
Акрабатыка
СпаборніцтваСпартсменыКваліфікацыя 1Кваліфікацыя 2Фінал 1Фінал 2Выніковае

месца

АчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесцаАчкіМесца
АкрабатыкаГанна Гуськова92.006DNS92.006107.952
Анастасія Андрыянава81.5811DNS70.1112не ўдзельнічала12
Ганна Дзяруга58.5924не ўдзельнічала
Змяшаная каманда
СпаборніцтваСпартсменыФінал 1Фінал 2
АчкіМесцаАчкіМесца
змяшаная камандаГанна Гуськова
Станіслаў Гладчанка
Максім Гусцік
273.676не ўдзельнічалі

Зноскі

Спасылкі