Беларусь галаўнога мозгу

беларускі тэлеграм-канал

Беларусь галаўнога мозгу — беларускае медыя і палітычны тэлеграм-канал. Праект быў заснаваны ў 2011 годзе блогерам Ігарам Лосікам у Твітэры. Пазней акаўнт набраў папулярнасць і перайшоў у Тэлеграм. «Беларусь галаўнога мозгу» стала адной з крыніц інфармацыі падчас пратэстаў 2020 года, а таксама мела ўплыў на фармаванне пратэстнага парадку дня. Медыя ў Рэспубліцы Беларусь прызнана экстрэмісцкім фарміраваннем.

Беларусь галаўнога мозгу
Лагатып у Тэлеграме медыя
УладальнікІгар Лосік
Галоўны рэдактарневядомы
Дата заснавання2011
Моваруская
беларуская
Палітычная прыналежнасцьСупраць рэжымаў Лукашэнкі і Пуціна
Вэб-сайтt.me/belamova

Гісторыя

Блогер Ігар Лосік завёў акаўнт @belamova[заўв 1] у Твітэры ў 2011 годзе[1][2]. Да 2015 года блог меў 90 тысяч падпісчыкаў[2]. 15 мая 2016 года быў створаны тэлеграм-канал праекта[3]. Пазней Ігар пачаў публікаваць інфармацыю ў Тэлеграме часцей, чым у Твітары[2]. У 2018 годзе «Беларусь галаўнога мозгу» была самай вядомай беларускай крыніцай навін у Тэлеграм і мела 37,5 тысяч падпісчыкаў[4]. У перыяд з 2018 па 2019 медыя была самым папулярным палітычным каналам у Тэлеграме і займала крытычную пазіцыю адносна дзеянняў афіцыйных уладаў[5]. 25 чэрвеня 2020 года стваральнік медыя Ігар Лосік быў затрыманы ва ўласнай кватэры. Аўтары праекта звязалі гэтае затрыманне з выказваннямі Лукашэнкі пра Тэлеграм[6]. На той момант на канал было падпісана больш за 167 тысяч чалавек[7]. З 9 па 12 жніўня 2020 года, калі ў краіне блакаваўся інтэрнэт, на фоне масавых пратэстаў «Беларусь галаўнога мозгу» нароўні з іншымі тэлеграм-каналамі стала адной з ключавых крыніц інфармацыі. Праект таксама фарміраваў пратэстны парадак дня, паведамляючы аб падзеях, якія адбываюцца і даваў магчымасць іх абмяркоўваць[8]. Падчас пратэстаў з нагоды прэзідэнцкіх выбараў у краіне «Беларусь галаўнога мозгу» стала адным з самых папулярных тэлеграм-каналаў сярод беларускай апазіцыі[9]. У кастрычніку 2020 года праект меў 382 тысячы падпісчыкаў у Тэлеграме і быў на трэцім месцы па колькасці падпісаных чытачоў у беларускім сегменце месэнджэра[10]. 20 лістапада 2020 года МУС Беларусі заявіла, што ведамства затрымала яшчэ аднаго адміністратара канала, аднак медыя гэтую інфармацыю абвергла, а канал працягнуў сваю працу[11]. 20 красавіка 2021 года чыгуначным судом Гомеля медыя было ўнесена ў спіс экстрэмісцкіх[12]. 18 красавіка 2022 года @belamova разам з усімі сваімі сацыяльнымі сеткамі была прызнана ў Рэспубліцы Беларусь экстрэмісцкім фарміраваннем[13].

У 2021-м годзе галоўным рэдактарам канала стаў Раман Пратасевіч. Пасля яго затрымання ў маі 2021-га года стала вядома, што канал узначаліў Ян Рудзік, былы удзельнік каманды Nexta[14]. Пазней Рудзік пакінуў праект[15].

БГМ уваходзіць у аб’яднання блогераў пратэсных тэлеграм-каналаў з назвай «Інфапойнт»[16].

Пазіцыя

У снежні 2019 года тэлеграм-канал Ігара Лосіка сумесна з Nexta і іншымі беларускімі медыя рэзка выступілі супраць інтэграцыі Беларусі і Расіі, на фоне чутак аб збліжэнні дзяржаў. Яны заявілі, што незалежнасць краіны не з’яўляецца прадметам гандлю, а паглыбленая інтэграцыя з Расіяй не адпавядае нацыянальным інтарэсам[17].

Калі падчас перадвыбарнай гонкі 2020 года сілавікі затрымалі Віктара Бабарыку, які вылучаў сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, тэлеграм-канал ацаніў гэта як праяву страху з боку ўлады, якая ўсведамляе свой «трохпрацэнтны» рэйтынг[18].

Заўвагі

Крыніцы

Літаратура