Беларускі тэатр «Лялька»

Беларускі тэатр «Лялька» — тэатр лялек у Віцебску. Заснаваны ў 1990 годзе. Знаходзіцца па адрасе вул. Пушкіна, 2, у будынку гарадскога сядзібнага дома. Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь (2000).

Беларускі тэатр «Лялька»
Заснаваны1990
Будынак тэатра
Месцазнаходжанневул. Пушкіна №2, Віцебск, Беларусь
Кіраўніцтва
ДырэктарАляксандр Грыгор'еў
Мастацкі кіраўнікВіктар Клімчук
Сайтlialka.by/bel/
Map

Гісторыя тэатра

Беларускі тэатр «Лялька» быў створаны ў 1985 годзе як лялечная трупа пры драматычным тэатры імя Якуба Коласа.

Першы спектакль («Дзед і Жораў» па п'есе В. Вольскага) быў адыграны 20 красавіка 1986 года, гэты дзень традыцыйна святкуецца як Дзень нараджэння Беларускага тэатра «Лялька».

З 1989 года ў тэатры працуюць мастакі Аляксандр Сідараў (галоўны мастак) і Ганна Сідарава (мастак-пастаноўшчык).

У 1990 годзе лялечны калектыў, са сталым рэпертуарам, вылучыўся ў асобны тэатр з будынкам у цэнтры горада.

У 2000 годзе калектыву тэатра «Лялька» прысвоена званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

Калектыў Беларускага тэатра «Лялька» вядомы ў Беларусі і за яе межамі, на яго рахунку пяць Гран-пры, прызы за лепшыя спектаклі і ролі, дыпломы міжнародных фестываляў.

Гісторыя будынка

Беларускі тэатр «Лялька» знаходзіцца ў горадзе Віцебску. Тэатр размешчаны ў доме па вуліцы Пушкіна, 2.

Гэты будынак створаны як прыватны жылы дом сядзібнага тыпу ў стылі класіцызму і знаходзіцца пад аховай дзяржавы як помнік гісторыі і культуры горада канца XIX — пачатку ХХ ст.

Будынак у пачатку ХХ ст. планавалася выкарыстоўваць для Камерцыйнага вучылішча. Аднак пачалася Першая сусветная вайна і ў ім размясцілі шпіталь.

Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі ў будынку знаходзіўся Савет рабочых і дэпутатаў і адбылася першая ў Віцебску канферэнцыя бальшавікоў.

Пазней тут дзейнічаў Габрэйскі педагагічны тэхнікум, пасля ліквідацыі якога ў 1937 годзе будынак перадалі Віцебскаму педінстытуту.

Пасля Вялікай Айчыннай вайны гэты будынак заняў гарадскі партыйны камітэт.

Рэпертуар

Рэпертуар тэатра «Лялька» складаюць 32 спектаклі па класічных і сучасных творах для дарослых і дзяцей розных узроставых груп.

Акрамя гэтых спектакляў у тэатры праходзіць батлеечнае прадстаўленне, створанае на аснове класічнага сюжэта пра Ісуса Хрыста і Цара Ірада.

Спектаклі тэатра «Лялька» ідуць выключна на беларускай мове.

Усе пастаноўкі калектыву падпарадкоўваюцца асноўнаму кірунку, які вызначаецца як тэатр-свята.

Дарослай аўдыторыі адрасавана 7 пастановак:
Спектаклі для дзяцей:

Удзел у фестывалях

1990-я

У 1994 годзе калектыў прыняў удзел у фестывалі «Інтэрлялька — 94» (Ужгарад, Украіна) са спектаклем «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле кнігі Яна Баршчэўскага «Шляхціц Завальня, або Беларусь у фантастычных апавяданнях». Пастаноўка адзначана дыпломам за высо­кую эстэтыку ў падачы матэрыялу.

1994 і 1995 гады адзначаны фестывалем i гастрольнай паездкай у Германію са спектаклем «Дапытлівы слонік» Р. Кіплінга. Зараз пастаноўка ігpaeццa на беларускай і нямецкай мовах.

1996 год — фестываль і гастролі ў Францыі са спектаклем «Дзед і Жораў» В. Вольскага.

У 1998 годзе калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі лялечных тэатраў, што праходзіў у Тэгеране (Ісламская Рэспубліка Іран) са спектаклем «Чароўная зброя Кэндзо» М. Супоніна.

У 1998 годзе за спектакль «Чароўная зброя Кэндзо» М.Супоніна на Міжнародным фестывалі «Белая вежа» (Брэст, Беларусь) атрымана Гран-пры.

У 1999 годзе калектыў атрымаў прыз «Міжнародная зорка» за выдатную дзейнасць у развіцці міжнародных тэатральных сувязяў.

У 2000 годзе калектыў Беларускага тэатра «Лялька» атрымаў ганаровае званне «Заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь».

2000-я

У чэрвені 2004 года калектыў прыняў удзел у Міжнародным фестывалі, што праходзіў у горадзе Катавіцы (Польшча) са спектаклем «Хлопчык-Зорка» О. Уайльда. Спектакль быў адзначаны прызам за лепшую анімацыю і прызам за лепшую жаночую ролю (Ларыса Мартынава за ролю Хлопчыка-Зоркі).

У жніўні 2004 года ў горадзе Заграбе (Харватыя) спектакль «Загубленая душа, або Пакаранне грэшніка» паводле Я. Баршчэўскага атрымаў Гран-пры Міжнароднага фестываля.

У чэрвені 2011 года спектакль «Загубленная душа, або Пакаранне грэшніка» прыняў удзел у ХХІV Міжнародным фестывалі «Валізка» ў горадзе Ломжа (Польшча). Пастаноўка была адзначана ўзнагародай — дыпломам і сімвалічнай фігурнай выявай — за майстэрства акцёраў.

Экспазіцыя

У фае тэатра знаходзіцца музей лялек і элементаў сцэнаграфіі са спектакляў. Дадзеная экспазіцыя зменная, яна папаўняецца з архіва тэатра.

На ёй прадстаўлены разнастайныя сістэмы лялек: марыянеткі, планшэтныя, пальчаткавыя, трысцёвыя лялькі.

У экспазіцыі музея знаходзіцца таксама механічны тэатр і батлейка, створаныя мастаком Аляксандрам Сідаравым.

Батлейка была зроблена ў 1996 годзе на ўзор аўтэнтычнай магілёўскай батлейкі XVIII стагоддзя.

Калектыў тэатры

Кіраўніцтва

  • Мастацкі кіраўнік тэатра — Віктар Клімчук, Заслужаны дзеяч мастацтваў Рэспублікі Беларусь.
  • Дырэктар тэатра — Аляксандр Грыгор'еў.

Трупа

Артысты, якія працуюць у тэатры

Артысты, якія раней працавалі ў тэатры

Літаратура

  • Памяць: Гіст.-дакументальная хроніка Віцебска. У 2-х кн. Кн. 2-я / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 2003. — 680 с.: іл. — 5000 экз. — ISBN 985-11-0257-1
  • Котович, Т. В. Белорусский театр «Лялька»: монография / Т. В. Котович. — Витебск: УО «ВГУ им. П. М. Машерова», 2012. — 110 с.

Спасылкі