Беларуская школа (1942)

«Беларуская школа» — педагагічны часопіс Інспектарыята беларускіх школ пры генеральным камісары Беларусі. Выдаваўся раз на 2 месяцы на беларускай мове кірыліцай і лацінкай у Мінску (студзень – снежань 1942, друкаваўся у Вільні) пад кантролем германскіх улад у перыяд акупацыі Беларусі ў часы Другой сусветнай вайны. Адказны за змест Ё. Сівіца. Часопіс складаўся з 2 частак — для настаўнікаў і вучняў. Друкаваў пераважна праблемныя артыкулы па пытаннях нацыянальнага выхавання, адукацыі, метадычныя матэрыялы, пачатковыя звесткі з розных галін ведаў, распараджэнні акупацыйных улад у галіне народнай асветы.

«Беларуская школа»
Тыпгазета і часопіс
ВыдавецІнспектарыят беларускіх школ пры Генеральным камісары Беларусі[d]
Заснавана1942
Спыненне публікацый1942
Мовабеларуская
Галоўны офіс
Тыраж

Выйшла 6 нумароў.

Замест яго пазней выдаваўся часопіс «Школа і жыццё».

Літаратура

Спасылкі