Беларуская мінуўшчына

часопіс

«Белару́ская міну́ўшчына» — гісторыка-публіцыстычны ілюстраваны часопіс, заснаваны Камітэтам па архівах і справаводстве, Беларускім інстытутам дакументазнаўства і архіўнай справы і іншымі ўстановамі. Выдаваўся ў 19931998 гадах у Мінску на беларускай мове 4—6 разоў у год[1]. Выйшла 29 нумароў[2]. Дзейнасць выдання была накіравана на праўдзівае і аб’ектыўнае асвятленне гісторыі Беларусі, садзейнічанне рэабілітацыі беларускай мовы, вяртанне з эміграцыі культурных і духоўных каштоўнасцей беларускага народа, аказанне дапамогі навуковым установам у даследаванні гісторыі, папулярызацыю архіўнай і музейнай справы ў Беларусі[3].

«Беларуская мінуўшчына»
Вокладка часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1993 год).
Вокладка часопіса «Беларуская мінуўшчына» (1993 год).
Тыпчасопіс
ВыдавецДэпартамент па архівах і справаводстве Міністэрства юстыцыі Рэспублікі Беларусь і БелНДІДАС
Краіна
Галоўны рэдактарЛеанід Вікенцьевіч Лойка
Заснавана1993
Спыненне публікацый1998
Тэматыкагісторыя
Мовабеларуская
Галоўны офіс

Першым рэдактарам часопіса быў Анатоль Андруховіч, з 1994 года — Леанід Лойка[4]. Меў рубрыкі «Роздум», «Дзяржава», «Звіцязтва», «Архівы», «Музеі», «Этнаграфія», «Пяроспар», «Беларусіка»[5]. Часопіс публікаваў артыкулы пра гісторыю і дзейнасць дзяржаўнай архіўнай службы і яе ўстаноў, асобных архіваў і збораў, дакументы Нацыянальнага архіўнага фонду Рэспублікі Беларусь, інтэрв’ю з гісторыкамі, архівістамі і грамадскімі дзеячамі. Змяшчаў навукова-папулярныя публікацыі па гісторыі Беларусі, сярод якіх матэрыялы агульнагістарычнага характару, артыкулы пра этнагенез беларусаў, раннебеларускую гісторыю і ВКЛ, беларускія землі ў складзе Расійскай імперыі, падзеі часоў Кастрычніцкай рэвалюцыі і грамадзянскай вайны, міжваеннага перыяду, Другой сусветнай вайны, пасляваеннага часу. Выданне друкавала матэрыялы па краязнаўстве[2].

Зноскі

Літаратура

Спасылкі