Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля

Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля (руск.: Белокаменные памятники Владимира и Суздаля, англ.: White Monuments of Vladimir and Suzdal) — зборная назва, пад якой ЮНЕСКА ў 1992 годзе ўключыла ў спіс Сусветнай спадчыны сярэдневяковыя архітэктурныя помнікі гарадоў Уладзіміра і Суздаля, і прылеглых мястэчак Багалюбава і Кідзекшы. Гэтыя аб'екты былі створаны ў 12—13 стст. з мясцовага белага вапняку, ад якога і атрымалі сваю назву — белакаменныя.

Белакаменныя помнікі Уладзіміра і Суздаля*
White Monuments of Vladimir and Suzdal**
Сусветная спадчына ЮНЕСКА

КраінаРасійская Федэрацыя
ТыпКультурны
Крытэрыіi, ii, iv
Спасылка633
Рэгіён***Еўропа і Паўн. Амерыка
Гісторыя ўключэння
Уключэнне1992  (16 сесія)
* Міжнародная канвенцыя «ЮНЕСКА»
** Назва ў афіцыйным англ. спісе
*** Рэгіён па класіфікацыі ЮНЕСКА

У спіс сусветнай спадчыны гэтыя аб'екты былі ўключаны як шэдэўр чалавечага творчага генія і выдатныя ўзоры дойлідства Кіеўскай Русі 12—13 стст., якія ілюструюць гэты перыяд чалавечай гісторыі. У прыватнасці, ЮНЕСКА асобна вылучае сабор Успення Прасвятой Багародзіцы і сабор Святога Дзмітрыя Салунскага ва Уладзіміры[1].

Спіс помнікаў

У наступнай табліцы прыведзены спіс помнікаў, уключаных у спіс Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

ВыяваМесцаНазваЧас будаўніцтваЗахаванасць
633-001 УладзімірУспенскі сабор1158—1160,
1186—1189
добрая
633-002 УладзімірЗалатыя вароты[ru]1158—1164сярэдняя
633-003 БагалюбаваПалаты Андрэя Багалюбскага
(рэшткі палат і царквы ўбудаваныя
ў комплекс Багалюбскага манастыра[ru])
1158,
з XIII ст. занятыя манастыром
рэшткі
633-004 БагалюбаваЦарква Пакрова на Нерлі[ru]1165—1166добрая
633-005 УладзімірДзмітрыеўскі сабор[ru]1194—1197добрая
633-006 СуздальСуздальскі крэмль[ru]1094—1225добрая
633-007 СуздальСпаса-Яўфім'еў манастыр1352выдатная
633-008 КідзекшаЦарква Барыса і Глеба[ru]1152—1157сярэдняя

Няўключаныя помнікі

Па невядомых прычынах у спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны не было ўключана некалькі падобных помнікаў, размешчаных у гэтым жа рэгіёне, а іменна:

ВыяваНазваМесцаЧас будаўніцтваЗахаванасць
Спасо-Праабражэнскі сабор[ru]Пераслаўль-Залескі1152—1157 гг.добрая
Георгіеўскі сабор[ru]Юр’еў-Польскі1230—1234, XV ст.добрая
Пакроўскі манастыр[ru]Суздаль1364, XVI ст.добрая
Успенскі Княгінін манастыр[ru]Уладзімір1200, XVI ст.добрая

Зноскі