БелХард
- Старонка
- Размовы
«БелХард» | |
---|---|
Тып | Закрытае акцыянернае таварыства |
Заснаванне | 13.1.1994 |
Заснавальнікі | Ігар Мамоненка |
Размяшчэнне | Мінск, зав. Ламаносава, 5 |
Галіна | Інфармацыйныя тэхналогіі |
Прадукцыя | праграмнае забеспячэнне, ІТ-кансалтынг, гатовыя праграмныя прадукты, адукацыйныя паслугі ў ІТ сферы, інавацыйныя распрацоўкі з ІІ |
Паслугі | распрацоўка праграмнага забеспячэння |
Матчына кампанія | ЗАТ «БелХард Груп» |
Даччыныя кампаніі | ТАА «Рэдакцыя газеты „Кампутарныя весткі“», ТАА «Еўрапейскі цэнтр распрацоўкі праграмнага забеспячэння», ТАА «Белхард Дэвелапмент» |
Сайт | belhard.com |
Група кампаній «БелХард» (англ.: BelHard) — буйны беларускі холдынг, з 1994 года прадстаўляе сусветны рынак больш за 30 кірункаў дзейнасці ў сектары ІКТ.
Холдынг аб’ядноўвае 9 юрыдычных асоб і з’яўляецца ІТ-інтэгратарам, адным з лідэраў усходнееўрапейскага рынку вытворчасці праграмнага забеспячэння, прадстаўленага некалькімі брэндамі. Кампанія ЗАТ «БелХард Груп» уваходзіць у першую тройку членаў Асацыяцыі распрацоўшчыкаў інфармацыйных тэхналогій Нацыянальнага інфапарка са снежня 2002 года. ЗАТ «БелХард Груп» — членам Беларускай гандлёва-прамысловай палаты са снежня 2002 года. ТАА «БелХард Дэвелапмент» з’яўляецца рэзідэнтам Парка высокіх тэхналогій з лютага 2007 года. БелХард — сталы ўдзельнік міжнародных канферэнцый па праблемах развіцця ІТ-сектара (у сферы інтарэсаў знаходзяцца ў т.л. прыкладныя даследаванні), робіць уклад у развіццё адукацыі ў сферы ІТ, мае досвед арганізацыі алімпіяды для папулярызацыі ІТ, іншых мерапрыемстваў, накіраваных на дабрабыт грамадства агулам. БелХард з’яўляецца аўтарам праекта «ІТ-краіна» і многіх іншых, накіраваных на рост якасці жыцця і інтэлектуальнай рэалізацыі суб’ектаў гаспадарання. У складзе ЗАТ «БелХард Груп» адукацыйны кірунак прадстаўляе ІТ-Акадэмія БелХард.