Бедныя людзі (раман)
«Бе́дныя лю́дзі» (руск. Бедные люди) — першы раман Фёдара Дастаеўскага, пачаты ў 1844 годзе і пасля шматлікіх пераробак завершаны ў маі 1845 года.
Гісторыя рамана
Раман напісаны Дастаеўскім цягам дзевяці месяцаў. Першым чытачом быў рускі пісьменнік Дзмітрый Грыгаровіч, які пазнаёміў з ім Мікалая Някрасава. Упершыню апублікаваны ў «Петербургском сборнике» Някрасава (Санкт-Пецярбург, 1846). Асобнае выпраўленае выданне выйшла ў 1847 годзе.
Сюжэт
Раман створаны ў форме перапіскі Макара Дзевушкіна з Варварай Дабрасёлавай, што дазволіла аўтару перадаць тонкія нюансы псіхалогіі герояў, якія самаўтойваюцца. Форма рамана запаволеная напачатку, у канцы імгненна развіваецца ў безнадзейную сітуацыю.
Персанажы
- Макар Аляксеевіч Дзевушкін
- Варвара Аляксееўна Дабрасёлава
- Бацькі Варвары Аляксееўны Дабрасёлавай
- Ганна Фёдараўна
- Студэнт Пакроўскі
- Бацька студэнта Пакроўскага
- Гаршкоў з сям’ёй
- Ратазяеў
- Быкаў
Беларускія пераклады
- Бедныя людзі: раман / Т. М. Дастаеўскі — пераклаў з расійскай мовы Я. Плашчынскі. — Менск [Мінск] : Беларускае дзяржаўнае выдавецтва, 1930
Спасылкі
🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchВікіпедыя:ФорумЗамах на Дональда ТрампаБеларусьУННВДругая сусветная вайнаІгар Ніканавіч КузняцоўЦюбінгенВікіпедыяСпіс беларускіх імёнВікіпедыя:СупольнасцьSpecial:SearchВікіпедыя:Што такое свабодная энцыклапедыяRuslan SaberovВікіпедыя:Адмова ад адказнасціБеларуская моваКвэньяШматвектарная палітыка (Беларусь)ZaklonВікіпедыя:ДаведкаРазбітае сэрца пацанаПошукавая аптымізацыяАдмысловае:WatchlistСтаражытны Тураў (экспазіцыя)Размовы:Прыпыначны пунктХрастковыя рыбыКатэгорыя:Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікіданых без беларускага подпісуФайл:Bible of Queen Sophia kept in Wroclaw University Library page 1 - Book of Isaiah.jpgМінскKufar.byСуцэльнагаловыяЧэмпіянат Еўропы па футболе 2024Цюбінгенскі ўніверсітэт14 ліпеняШаблон:Апошнія навіныЯнка КупалаІгар Анатолевіч Маршалаў