Беатрыс Адад Мая

Беатрыс Адад Мая (парт.: Beatriz Haddad Maia; нар. 30 мая 1996 года, Сан-Паўлу, Бразілія) — бразільская прафесійная тэнісістка; фіналістка аднаго турніру Вялікага шлема ў парным разрадзе (Адкрыты чэмпіянат Аўстраліі-2022) разам з Ганнай Данілінай; пераможца сямі турніраў WTA (з іх тры ў адзіночным разрадзе).

Тэніс
Беатрыс Адад Мая
парт.-браз. Beatriz Haddad Maia[1]
Нарадзілася30 мая 1996(1996-05-30)[2][1] (28 гадоў)
Грамадзянства
РэзідэнцыяРыа-дэ-Жанэйра, Бразілія
Рост185 см
Вага78 кг
Прафесійная кар’ера2011 — ц.ч.
Вядучая рукалевая
Удар злевадвухручны
Трэнер(ы)Рафаэль Пак’яронэ
Прызавыя грошы5 475 632 $[2]
Адзіночны разрад
Вынікі (в/п)428–219[2]
Тытулы3 WTA, 1 WTA 125K, 17 ITF
Найвышэйшы рэйтынг10 (12 чэрвеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстралія2-і раўнд (2018, 2019, 2022)
Францыя1/2 фіналу (2023)
Уімблдан4-ы раўнд (2023)
ЗША2-і раўнд (2022)
Парны разрад
Вынікі (в/п)162–90[2]
Тытулы5 WTA, 1 WTA 125K, 9 ITF
Найвышэйшы рэйтынг12 (9 студзеня 2023)
Турніры серыі Вялікага шлема
Аўстраліяфінал (2022)
Францыя2-і раўнд (2022)
Уімблдан3-і раўнд (2017, 2022)
ЗША3-і раўнд (2022)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы[3]
Апошняе абнаўленне: 8 ліпеня 2023 года

Агульная інфармацыя

Беатрыс пачала займацца тэнісам ва ўзросце пяці гадоў. Валодае двухручным ударам злева з рабочай рукі.

Спартыўная кар’ера

У юніёрскім рэйтынгу Адад Мая дасягнула максімальна 15-га месца. Першы тытул у дарослай кар’еры выйграла ў 2010 годзе на парным 10-тысячніку з цыклу ITF. Першы падобны турнір у адзіночным разрадзе выйграла ў кастрычніку 2011 года. У лютым 2012 года Беатрыс згуляла першы матч за зборную Бразіліі ў розыгрышы Кубка Федэрацыі. У лютым 2013 года адбыўся яе дэбют у асноўных спаборніцтвах WTA-тура, калі Адад атрымала спецыяльнае запрашэнне на турнір у Фларыянопалісе. У лютым 2015 года яна на яшчэ адным турніры ў Бразіліі — у Рыа-дэ-Жанэйра ўпершыню прайшла ў чвэрцьфінал узроўню WTA-тура. У красавіку таго ж года ў пары з суайчынніцай Паулай Крысцінай Гансалвес яна выйграла першы тытул у туры на парных спаборніцтвах у Багаце. У лістападзе 2016 года Адад Мая выйграла запар два 50-тысячнікі з цыклу ITF, што праводзіліся ў ЗША.

Допінгавы скандал

У ліпені 2019 года Адад Мая была адхілена ад спаборніцтваў. Яе допінг-проба, узятая падчас спаборніцтваў у Багаце, дала станоўчы вынік. У мачы бразільянкі былі знойдзены селектыўныя мадулятары андрагенных рэцэптараў, якія забаронены WADA[4].

Вяртанне пасля дыскваліфікацыі

Вяртанне на корт адбылося праз год. У верасні 2020 года Адад Мая згуляла на 25-тысячніку ITF у Партугаліі і змагла выйграць яго. Восенню яна ў цэлым выйграла чатыры тытулы на невялікіх турнірах з цыклу ITF. У верасні 2021 года бразільянка выйграла два тытулы на 60-тысячніках ITF, якія праводзіліся ў Швейцарыі.

Выніковае месца ў рэйтынгу WTA паводле гадоў

ГодАдзіночны
рэйтынг
Парны
рэйтынг
20221513
202182481
2020358588
2019120271
2018184244
201765106
2016211477
2015198121
2014335349
2013288361
2012582819
2011746714


Крыніцы

  • ВікіСховішча — 2004.
  • Беатрис Хаддад-Майя отстранена от участия в соревнованиях из-за положительного теста на допинг (руск.). Архівавана з першакрыніцы 28 кастрычніка 2021. Праверана 12 кастрычніка 2021.
  • Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці