З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Барбі.
Барбі![M:](//upload.wikimedia.org/wikipedia/commons/thumb/e/ea/Picto_infobox_cinema.png/128px-Picto_infobox_cinema.png)
|
---|
англ.: Barbie |
|
Жанр | рамантычная камедыя[d], прыгодніцкі фільм[1], кінакамедыя[1], сямейны фільм[1][4], моладзевы фільм[d], фэнтэзійны фільм, музычны фільм[d], рамантычны фільм, musical comedy[d], fantasy comedy film[d], chick flick[d] і сатырычны фільм[d] |
---|
Рэжысёр | |
---|
Прадзюсар | |
---|
Сцэнарыст | |
---|
У галоўных ролях | |
---|
Аператар | |
---|
Кампазітар | |
---|
Кінакампанія | LuckyChap Entertainment[d], Mattel Films[d] і Heyday Films[d] |
---|
Працягласць | 114 хв. |
---|
Бюджэт | 145 000 000 $ |
---|
Зборы | 1 345 183 126 $[5][6][…] |
---|
Краіна | |
---|
Мова | англійская[1] |
---|
Год | 19 ліпеня 2023[1], 20 ліпеня 2023[2], 21 ліпеня 2023[3] і 2023 |
---|
IMDb | ID 1517268 |
---|
Афіцыйны сайт (англ.) |
---|
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Барбі» (англ.: Barbie) — амерыканскі фэнтэзійна-камедыйны фільм 2023 года, пастаўлены рэжысёркай Грэтай Гервіг. Аўтарамі сцэнарыя выступілі Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах[en]. Галоўныя ролі выканалі Марго Робі і Раян Гослінг[7].
Фільм апавядае гісторыю моднай лялькі Барбі[en] вытворчасці кампаніі Mattel[en]. Кінастужка стала першым ігравым фільмам пра гэтую ляльку пасля шэрагу анімацыйных і тэлевізійных праектаў.
Пра стварэньне фільма было абвешчана яшчэ ў верасні 2009 года кампаніяй Universal Pictures. Яго распрацоўка пачалася ў красавіку 2014 года, калі правы на фільм набыла кампанія Sony Pictures[en]. У далейшым было некалькі змен рэжысёра і сцэнарыстаў, таксама змяняліся і склады імаверных акцёраў. Так, на ролю Барбі планавалася запрасіць Эн Хэтэўэй. У кастрычніку 2018 года правы былі перададзены Warner Bros. У 2019 годзе стала вядома, што да акцёрскага ансамбля далучыцца Марго Робі. У 2021 годзе паведамлялася, што працаваць над фільмам будуць Грэта Гервіг і Ноа Баўмбах[en]. На пачатку 2022 года быў зацверджаны акцёрскі склад, а здымкі прайшлі з сакавіка па ліпень таго ж года ў Вялікабрытаніі і Лос-Анджэлесе.
Прэм’ера фільма адбылася ў Лос-Анджэлесе 9 ліпеня 2023 года, але ў шырокі пракат «Барбі» трапіла 21 ліпеня — у адзін дзень з фільмам «Опенгеймер» кампаніі Universal Pictures. Адначасовы выпуск абодвух твораў спарадзіў эфект «Барбенгеймер[en]» у сацыяльных сетках. Фільм атрымаў станоўчыя водгукі ад крытыкаў і сабраў больш за мільярд долараў у сусветным пракаце.
↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 22 красавіка 2023.↑ https://www.jpbox-office.com/fichfilm.php?id=16474&view=2↑ https://www.boxofficemojo.com/title/tt1517268/↑ https://www.the-numbers.com/movie//Barbie-(2023)↑ Barbie (2023) — IMDb (англ.). Сайт «Internet Movie Database». Праверана 14 жніўня 2023.