Бараўцы (Мінскі раён)

Бараўцы́[1] (трансліт.: Baraŭcy, руск.: Боровцы) — вёска ў Мінскім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Папярнянскага сельсавета.

Вёска
Бараўцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Насельніцтва
  • 49 чал. (2010)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 17
Паштовыя індэксы
223043
Аўтамабільны код
5
СААТА
6236855016
Бараўцы на карце Беларусі ±
Бараўцы (Мінскі раён) (Беларусь)
Бараўцы (Мінскі раён)
Бараўцы (Мінскі раён) (Мінская вобласць)
Бараўцы (Мінскі раён)

Вёска ў жыцці Янкі Купалы

Сям’я Луцэвічаў пераехала ў Бараўцы ў 1904 г. з Селішча. У 19041909 гг. маці Янкі Купалы Бянігна Луцэвіч арандавала тут у пані Стралкоўскай фальварак, які знаходзіўся ў канцы вёскі.

Менавіта адсюль увосень 1905 г. Янка Луцэвіч пайшоў працаваць на бровар у Сёмкава. Купала прыяжджаў у Бараўцы ў 1906 г., калі працаваў на бровары ў Яхімоўшчыне, і ў 1907 г., калі быў памочнікам вінакура ў Дольным Снове. У гэты час Купала аднавіў свае сувязі з Уладзімірам Самойлам, якому паказваў свае вершы. Тут Купала напісаў драматычную паэму «Адвечная песня» (1908) і верш «Явар» (1909). Увосень 1908 г. Купала выехаў у Вільню, адкуль наведваўся ў Бараўцы. На месцы былога фальварку сёння засталіся азярцо і калодзеж.[2]

Насельніцтва

  • 1999 — 49 чал.
  • 2010 — 42 чал.

Зноскі

Спасылкі