Баранавіцкая вобласць

Бара́навіцкая вобласць — адміністрацыйная адзінка на тэрыторыі Беларускай ССР, існавала з 4 снежня 1939 па 8 студзеня 1954, калі была скасавана падчас працэсу ўзбуйнення абласцей. Адміністрацыйны цэнтр — горад Баранавічы.

Баранавіцкая вобласць
Баранавіцкая вобласць
Краіна
Уваходзіць уБеларуская ССР
Адміністрацыйны цэнтрБаранавічы
Дата ўтварэння4 снежня 1939
Дата скасавання8 студзеня 1954
Афіцыйная моваруская, беларуская
Баранавіцкая вобласць на карце
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя

Першапачаткова на месцы Навагрудскага ваяводства пасля далучэння Заходняй Беларусі да БССР плаваналася ўтварыць Навагрудскую вобласць з цэнтрам у Навагрудку. Такая прапанова маецца ў пастанове ЦК КП(б)Б «Пра вобласці і абласныя цэнтры Заходняй Беларусі» ад 19 лістапада 1939 года[1], пры гэтым яшчэ 2 лістапада было створана ўпраўленне НКУС па Навагрудскай вобласці[2][3]. Аднак пазней было вырашана цэнтр вобласці размясціць у Баранавічах, і 4 снежня 1939 года сярод іншых абласцей на тэрыторыі Заходняй Беларусі была ўтворана і Баранавіцкая вобласць.

Пасля ліквідацыі вобласці адміністрацыйныя раёны ўвайшлі ў склад Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Маладзечанскай абласцей. Горад Баранавічы ўвайшоў у склад Брэсцкай вобласці.

Адміністрацыйны падзел

Першапачаткова вобласць дзялілася на 8 паветаў: Баранавіцкі, Валожынскі, Лідскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі і Шчучынскі. У 1940 паветы былі скасаваныя, а вобласць падзялілі на раёны: Быценскі, Валеўскі, Васілішкаўскі, Валожынскі, Воранаўскі, Гарадзішчанскі, Дзятлаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Івянецкі, Іўеўскі, Клецкі, Казлоўшчынскі, Лідскі, Любчанскі, Ляхавіцкі, Мірскі, Мастоўскі, Нясвіжскі, Навагрудскі, Навамышскі, Радунскі, Слонімскі, Стаўбцоўскі, Шчучынскі і Юрацішкаўскі. У канцы года Валеўскі раён быў перайменаваны ў Карэліцкі.

У 1954 у Гродзенскую вобласць былі перададзеныя Васілішкаўскі, Воранаўскі, Жалудоцкі, Зэльвенскі, Іўеўскі, Лідскі, Любчанскі, Мірскі, Мастоўскі, Радунскі і Шчучынскі раёны, а Валожынскі, Івянецкі і Юрацішкаўскі раёны адышлі да Маладзечанскай вобласці, Нясвіжскі, Стаўбцоўскі, Клецкі ўвайшлі ў склад Мінскай вобласці.

Зноскі