Банк Дабрабыт

Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Дабрабыт» (раней: Адкрытае акцыянернае таварыства «Банк Масква-Мінск») — камерцыйны банк у Рэспубліцы Беларусь. Універсальны банк, з выяўленай спецыялізацыяй на рознічным крэдытаванні. Мае разгалінаваную рэгіянальную сетку, якая складаецца з галаўнога офіса, 5 рэгіянальных дырэкцыяў, 72 ЦБП і аперацыйных касаў, і прысутнічае ў шмат якіх гарадах Беларусі.

Банк Дабрабыт
ТыпАдкрытае акцыянернае таварыства
Заснаванне2000
Ранейшыя назвыУП «Замежны банк «Масква-Мінск»
РазмяшчэннеБеларусь
Ключавыя постаціІгар Віктаравіч Ліхагруд
Галінабанкаўская справа[d] і фінансавыя паслугі[d]
Уласны капітал
  • 194 млн Br (2021)[1]
Абавязацельствы1 279 933 000 Br[1]
Чысты прыбытак
  • 36,4 млн Br (2021)[1]
Актывы
  • 1,47 млрд Br (2021)[1]
Колькасць супрацоўнікаў
  • 627 чал. (2021)[2]
Дэвіз«Шчыра. Годна. Дбайна.»
Матчына кампаніяНацыянальны банк Рэспублікі Беларусь[1][3]
СайтДабрабыт.бел
Галоўны будынак.
г. Мінск, вуліца Камуністычная 49, памяшканне 1

Акцыянеры

Гісторыя

Доўгія гады з’яўляўся даччыным банкам Банка Масквы. Працаваў на беларускім рынку з 2000 года ў якасці замежнага банка са 100 % замежным капіталам УП «Замежны банк „Масква-Мінск“» (на той момант Банк Масквы належаў ураду г. Масквы, Расія).

У кастрычніку 2007 года быў ператвораны ў ААТ «Банк Масква-Мінск»[4]. З 2014 года ўласнікам банка з’яўляецца Нацыянальны банк Беларусі.

У 2019 годзе перайменаваны ў Банк Дабрабыт. Пасля рэбрэндынгу банк стаў беларускамоўным як у назве, так і ў вялікай колькасці спраў[5].

У верасні 2020 года да дваццацігадовага юбілею з дня заснавання каля галаўнога офіса банка ў Мінску на вуліцы Камуністычнай з’явілася скульптура «Манета». Яна зроблена з бронзы, вышыня — 3 метра, вага — каля 2 тон[6].

Санкцыі

17 лютага 2022 года банк быў унесены ў Чорны спіс Еўрасаюза. Санкцыі Еўрапейскага Саюза прадугледжваюць абмежаванні на пазыкі на рынках ЕС і даступнасць крэдытаў з тэрмінам пагашэння ў больш чым 90 дзён ад еўрапейскіх контрагентаў[7]. 24 лютага 2022 года банк Дабрабыт быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[8], а ў сакавіку 2022 года – адключаны ад SWIFT[9]. З таго ж года банк знаходзіцца пад санкцыямі Вялікабрытаніі, Канады, Швейцарыі, Японіі, Украіны[10].

У ліпені 2023 года Новая Зеландыя таксама далучылася да санкцый супраць Банка Дабрабыт[11].

Зноскі

  • https://bankdabrabyt.by/upload/userfiles/files/presentation_FI.pdf
  • Информация о банке Банк Москва — Минск ОАО Архівавана 4 мая 2017.
  • nashaniva.by
  • На минской улице установили монету весом в 2 тонны (руск.)
  • COUNCIL REGULATION (EU) 2022/212 (англ.). An official website of the European Union (17 лютага 2022). Праверана 22 лютага 2022.
  • U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
  • Што за банкі адключаць ад SWIFT і да чаго рыхтавацца кліентам
  • Відкрите акціонерне товариство "Банк Дабрабит"(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 лютага 2023. Праверана 28 лютага 2023.
  • Новая Зеландия ввела санкции против трех беларусских банков (руск.). Reform.by (21 ліпеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 26 ліпеня 2023. Праверана 26 ліпеня 2023.
  • 🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці