Банк

фінансавая ўстанова

Банк (ад італ.: banco — лаўка, стол, на якіх мянялы раскладвалі манеты) — фінансава-крэдытны інстытут, асноўнай функцыяй якога з'яўляецца аказанне фінансавых паслуг юрыдычным і фізічным асобам.

Віды банкаў

1970

Адрозніваюць:

  • цэнтральныя банкі, ажыццяўляльныя дзяржаўнае рэгуляванне банкаўскай сферы і грашовую эмісію.
  • камерцыйныя банкі, якія ажыццяюць прадпрымальніцкую банкаўскую дзейнасць;
    • універсальныя банкі, ажыццяўляюць усе асноўныя віды банкаўскіх аперацый;
    • інвестыцыйныя банкі, спецыялізуюцца на інвестыцыях, часцей за ўсё ў каштоўныя паперы;
    • ашчадныя банкі, спецыялізуюцца на прыцягненні сродкаў насельніцтва;

Часам вылучаюць:

  • «Рытэйлавы банк» («Раздробны банк») — арыентаваны на працу з прыватнымі асобамі.
  • «Кэпціўны банк» («Кішэнны банк») — даччыны банк буйнай прамысловай ці банкаўскай структуры, асноўным прызначэннем якога з'яўляецца абслугоўванне аперацый матчынай кампаніі.

Функцыі банкаў

  • Гістарычна першай функцыяй банкаў было бяспечнае захоўванне грошай кліентаў.
  • Так як у банка ёсць шмат кліентаў, якія захоўваюць у ім свае грошы, то банк становіцца здольны пераводзіць грошы ад аднаго з іх іншаму шляхам змены запісаў у банкаўскіх рахунках (безнаяўныя разлікі). Безнаяўныя разлікі магчымыя і паміж кліентамі розных банкаў дзякуючы сістэме карэспандэнцкіх рахункаў.
  • Банкі выдаюць крэдыты. Пры гэтым фактычна ствараецца дадатковая грашовая маса (гл. Банкаўскі мультыплікатар).

Прыбыткі банка

Лічыцца, што асноўнай крыніцай прыбыткаў банка з'яўляецца прыбытак, які атрымліваецца ад розніцы паміж працэнтамі па укладах у банку (дэпазітам) і працэнтамі па крэдытам.

Дадаткова банкі зарабляюць камісійныя на канвертаванні валют, паслугах па правядзенні плацяжоў, здачы ў арэнду банкаўскіх сейфаў для захоўвання каштоўнасцяў, іншых дадатковых паслугах.

Меней вядома пра сеньаражны прыбытак, які для некаторых прыватных банкаў, напрыклад, для групы банкаў Федэральнай рэзервовай сістэмы ЗША ці для Банка Англіі, значна пераўзыходзіць любыя іншыя віды прыбытку.

Расходы банка

Кожная камерцыйная арганізацыя мае як прыбыткі так і расходы, банкі не з'яўляюцца выключэннем.Расходы банка можна падзяліць на абавязацельствы перад фундатарамі, падаткі, расходы на бягучую дзейнасць і развіццё, расходы на выплату бонусаў і дывідэндаў, а таксама расходы на стварэнне рэзерваў на магчымыя страты.

Выкарыстанне на патрэбы банка грошай фундатараў можна разглядаць як узяцце банкам крэдыту ў гэтых фундатараў. Сістэматычнае выкарыстанне падобнага крэдыту вядзе да павелічэння ўнутранага доўгу банка, і можа прыводзіць да дэфолту крэдытнай арганізацыі.

Прававое рэгуляванне банкаўскай дзейнасці

Аперацыі крэдытнай арганізацыі

Да банкаўскіх аперацый адносяцца:

  • прыцягненне грашовых сродкаў фізічных і юрыдычных асоб ва ўклады і дэпазіты (да запатрабавання і на вызначаны тэрмін);
  • размяшчэнне прыцягнутых сродкаў ад свайго імя і за свой рахунак;
  • адкрыццё і вядзенне банкаўскіх рахункаў фізічных і юрыдычных асоб;
  • ажыццяўленне разлікаў па даручэнні фізічных і юрыдычных асоб, у тым ліку банкаў-карэспандэнтаў, па іх банкаўскіх рахунках;
  • інкасацыя грашовых сродкаў, вэксаляў, плацежных і разліковых дакументаў і касавае абслугоўванне фізічных і юрыдычных асоб;
  • купля-продаж замежнай валюты ў наяўнай і безнаяўнай форме;
  • прыцягненне ва укладах і размяшчэнне каштоўных металаў;
  • выдача банкаўскіх гарантый;
  • ажыццяўленне пераводаў грашовых сродкаў па даручэнні фізічных асоб без адкрыцця банкаўскіх рахункаў (за выключэннем паштовых пераводаў).

Крэдытная арганізацыя, акрамя пералічаных, мае права ажыццяўляць наступныя аперацыі:

  • выдачу паручыцельстваў за трэціх асоб, якія прадугледжваюць выкананне абавязацельстваў у грашовай форме;
  • набыццё права патрабавання ад трэціх асоб выканання абавязацельстваў у грашовай форме;
  • давернае кіраванне грашовымі сродкамі і іншай маёмасцю па дагаворы з фізічнымі і юрыдычнымі асобамі;
  • ажыццяўленне аперацый з каштоўнымі металамі і каштоўнымі камянямі ў адпаведнасці з заканадаўствам;
  • здаванне ў арэнду фізічным і юрыдычным асобам спецыяльных памяшканняў або сейфаў для захоўвання дакументаў і каштоўнасцяў, якія знаходзяцца ў іх;
  • лізінгавыя аперацыі;
  • аказанне кансультацыйных і інфармацыйных паслуг.
Аддзяленне National Westminster Bank у Ліверпулі

Крэдытная арганізацыя мае права ажыццяўляць іншыя аперацыі ў адпаведнасці з заканадаўствам Рэспублікі Беларусь.

Банкі, якія выдаюць крэдыты, могуць ствараць грошы. Працэс стварэння грошай завецца крэдытным пашырэннем ці крэдытнай мультыплікацыяй (глядзі артыкул Банкаўскі мультыплікатар)

Банкаўская тайна

Усе служачыя крэдытнай арганізацыі абавязаны захоўваць тайну пра аперацыі, рахункі і уклады яе кліентаў і карэспандэнтаў, а таксама пра іншыя звесткі, якія ўстанаўліваюцца крэдытнай арганізацыяй, калі гэта не супярэчыць закону.

Найбуйнейшыя банкі свету

10 найбуйнейшых банкаў па кансалідаваных актывах

Даныя па балансах па стане на 3 сакавіка 2010.[1]

ПазіцыяКраінаКампаніяКансалідаваныя актывы
(млрд дол. ЗША)
1 ВялікабрытаніяRoyal Bank of Scotland3 483
2 ГерманіяDeutsche Bank3 068
3 ВялікабрытаніяBarclays2 971
4 ФранцыяBNP Paribas2 891
5 ФранцыяCrédit Agricole2 303
6 ШвейцарыяUBS1 881
7 ЗШАJPMorgan Chase1 746
8 ФранцыяSociété Générale1 574
9 ЯпоніяThe Bank of Tokyo-Mitsubishi UFJ1 494
10 ЗШАBank of America1 471

10 найбуйнейшых банкаў па рыначнай капіталізацыі

Даныя на 31 снежня 2010 у доларах ЗША.[2]

ПазіцыяКраінаКампаніяРыначнаякапіталізацыя
(млрд дол. ЗША)
1 КітайIndustrial and Commercial Bank of China233,69
2 КітайChina Construction Bank225,89
3 ВялікабрытаніяHSBC184,98
4 ЗШАWells Fargo164,84
5 ЗШАJPMorgan Chase163,31
6 КітайBank of China142,64
7 ЗШАCitigroup140,30
8 КітайAgricultural Bank of China135,26
9 ЗШАBank of America133,38
10 БразіліяItaú Unibanco94,45

10 самых прыбытакных банкаў

Дадзеныя ў доларах ЗША на 2006 год

ПазіцыяКраінаКампаніяПрыбытак
(млрд дол. ЗША)
1 ЗШАCitigroup22.13
2 ЗШАBank of America21.13
3 ВялікабрытаніяHSBC14.55
4 ЗШАJP Morgan Chase14.44
5 ВялікабрытаніяRoyal Bank of Scotland12.1
6 ШвейцарыяUBS9.79
7 ЗШАGoldman Sachs9.34
8 ЗШАWells Fargo8.48
9 ЗШАWachovia7.79
10 ЗШАMorgan Stanley7.45

Гл. таксама

  • Банкі Беларусі
  • Банкаўскі ўклад
  • Банкаўскі крэдыт
  • Банкаўская гарантыя
  • Сусветны банк
  • Дыстанцыйнае банкаўскае абслугоўванне
  • Ісламскія банкі

Зноскі

Спасылкі

Лагатып Вікіслоўнікі