Бальзамін

Бальзамі́н[3][4] (Impatiens) — род кветкавых раслін сямейства Бальзамінавыя (Balsaminaceae).

Бальзамін

Бальзамін дробнакветны (Impatiens parviflora)
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Impatiens L., 1753


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  29181
NCBI  35939
EOL  61712
IPNI  325983-2

Батанічнае апісанне

Бальзамін звычайны (Impatiens noli-tangere)Батанічная ілюстрацыя з кнігі О. В. Тамэ «Flora von Deutschland, Österreich und der Schweiz», 1885

Аднагадовыя і шматгадовыя травяністыя расліны. Сцябло сакаўное, паўпразрыстае, зеленаватага, часам чырванаватага колеру. Карані валасістыя. Лісце простае, тонкае, авальнай формы, з зубчастым краем, без прылісткаў. Кветкі ярка афарбаваныя, са шпоркай і буйным пярэднім пялёсткам. Плод — сакаўная шматнасенная каробачка, якая пасля высыхання рассыпаецца нават пры нязначным дотыку ці страсенні.

Распаўсюджанне

Расліны роду сустракаюцца ў трапічных зонах Азіі і Афрыкі, радзей — на тэрыторыі Еўропы і Амерыкі.

Віды

Род налічвае больш за 400 відаў (487 відаў[5]). Некаторыя з іх:

Выкарыстанне

Лекавыя, фарбавальныя і дэкаратыўныя расліны.

Зноскі

Літаратура

  • Траццякоў Д. І. Бальзамін // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 1. Ааліты — Гасцінец / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1983. — 575 с., іл. — 10 000 экз. — С. 226—227.
  • Победимова Е. Г. Род 872. Недотрога — Impatiens L. // Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редакторы тома Б. К. Шишкин и Е. Г. Бобров. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1949. — Т. XIV. — С. 624—634. — 790 с. — 4 000 экз.

Спасылкі