Балдуін II дэ Куртэнэ

Балдуін[3] II дэ Куртэнэ (фр.: Baudouin II de Courtenay, 1217/1218, Канстанцінопаль — 1273, Неапаль, Італія) — сеньёр дэ Куртэнэ і дэ Мантаржы, апошні імператар Лацінскай імперыі 12281261, маркграф Намюра 12371256, сын П’ера II дэ Куртэнэ і Іяланты.

Балдуін II дэ Куртэнэ
Baudouin II de Courtenay
Сцяг Імператар Лацінскай імперыі
1228 — 1261
Каранацыя1231, Канстанцінопаль
РэгентІаан дэ Брыен (1229 — 1237)
ПапярэднікРоберт дэ Куртэнэ
ПераемнікМіхаіл VIII Палеалог
У 1261 годзе Нікейская імперыя заваявала Лацінскую.
Сцяг Маркіз Намюра
1237 — 1256
ПапярэднікМаргарыта дэ Куртэнэ
ПераемнікГенрых V Люксембургскі
Сцяг Тытулярны Імператар Лацінскай імперыі
1261 — 1273
Папярэднік
ПераемнікФіліп дэ Куртэнэ
Нараджэнне1217/1218
Смерць1273[1]
Месца пахавання
РодДом Куртэнэ (Капетынгі)[d] і Дом Куртэнэ[d]
БацькаП’ер II дэ Куртэнэ[d]
МаціІаланда дэ Эно[d]
ЖонкаМарыя дэ Брыен[d][2]
ДзеціФіліп дэ Куртэнэ[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

Імператар Балдуін II дае наказ Нікала Пола перад яго падарожжам

Калі ў 1228 годзе памёр імператар Рабер дэ Куртэнэ, старэйшы брат Балдуіна, яму было ўсяго 11 гадоў. Пажыццёвым рэгентам і кіраўніком імперыі бароны імперыі выбралі Жана (Іаана) дэ Брыен, былога караля Іерусалімскага каралеўства. Пры гэтым для таго, каб змацаваць гэты саюз, Балдуіна ажанілі з дачкой Жана, Марыяй. Шлюбны кантракт быў заключаны ў 1229 годзе, а цырымонія адбылася ўжо ў 1234 годзе. У 1231 годзе Балдуін быў каранаваны ў Канстанцінопалі імператарскай каронай, але рэальная ўлада заставалася ў Жана дэ Брыен.

Самастойна Балдуін пачаў кіраваць толькі пасля смерці цесця ў 1237 годзе. Аднак тэрыторыя Лацінскай імперыі да гэтага часу паменшылася амаль да сцен Канстанцінопаля, акрамя таго імператару ўвесь час бракавала грошай з-за цяжкай фінансавай сітуацыі. З-за гэтага падчас свайго кіравання Балдуін галоўным чынам займаўся тым, што спрабаваў атрымаць дапамогу ў еўрапейскіх кіраўнікоў, каб вярнуць захопленыя імператарамі Нікейскай імперыі ўладанні.

Акрамя таго ён спрабаваў знайсці грошы, для чаго заклаў каралю Францыі не толькі ўсе свае ўладанні ў Францыі, але і візантыйскія рэліквіі, а Венецыі ў заклад пакінуў нават свайго ўласнага сына Філіпа (пазней яго выкупіў кароль Кастыліі Альфонса X). Аднак асаблівых поспехаў ён не дасягнуў. А ў ліпені 1261 года Міхаіл VIII Палеалог, імператар Нікейскай імперыі, заспеў Балдуіна знянацку і авалодаў Канстанцінопалем. У выніку гэтага Лацінская імперыя спыніла сваё існаванне, а Міхаіл адрадзіў Візантыйскую імперыю.

Балдуін змог бегчы ў Італію на венецыянскай галеры. Усё астатняе жыццё ён спрабаваў набраць армію для адваявання сваіх уладанняў. У Францыі ён дапамогі атрымаць не змог. Адзіным кіраўніком, здольным дапамагчы ў вяртанні страчанай імперыі, Балдуін лічыў караля Сіцыліі Манфрэда.

Пасля яго смерці Балдуін пры пасродніцтве Папы Рымскага ў маі 1267 года памірыўся з былым праціўнікам Манфрэда, Карлам I Анжуйскім, які захапіў Сіцылійскае каралеўства. Карл зрабіў адной са сваіх мэт адваяванне Канстанцінопаля і аднаўленне Лацінскай імперыі. Дагавор быў змацаваны заручынамі сына Балдуіна, Філіпа, і дачкі Карла Беатрысы, прычым у выпадку бяздзетнасці Філіпа ўсе правы на імперыю павінны былі адысці да Карла. Балдуін, які перабраўся да двара Карла, перадаў яму сюзерэнітэт над Ахейскім княствам і сюзерэнітэт над большасцю астравоў Эгейскага мора. Аднак розныя акалічнасці перашкодзілі Карлу ажыццявіць гэтыя планы.

Балдуін памёр у 1273 годзе і быў пахаваны ў кафедральным саборы Барлеты.

Шлюб і дзеці

Жонка: з 19 красавіка 1229 (кантракт) / 1234 (асабіста) Марыя дэ Брыен (каля 1225 — пасля 5 мая 1275), дачка Жана дэ Брыен, караля Іерусаліма і імператара Лацінскай імперыі, і Берэнгарыі Кастыльскай. Дзеці:

  • Філіп (1243 — 15 снежня 1283), тытулярны Імператар Лацінскай імперыі з 1273
  • сын (каля 1244 — у мален.)

Зноскі

  • У беларускай традыцыі, перанятай з нямецкай мовы, крыжакоў з падобным імем прынята называць Балдуін, хоць па-французску правільна — Бадуэн.
  • Літаратура

    Спасылкі

    🔥 Top keywords: Галоўная старонкаАдмысловае:RecentChangesАдмысловае:SearchКарлес ПучдэмонВасіль БыкаўКупаллеВалерый Станіслававіч МянжынскіФелікс Эдмундавіч ДзяржынскіУННВУдзельнік:ZlyiLev/Парламенцкія выбары ў Італіі (2022)o67n9Марат Сяргеевіч МаркаўДругая сусветная вайнаБеларусьВікіпедыя:ФорумПравы чалавека ў БеларусіSpecial:SearchСправы па абвінавачванню ў тэрарызме ў Беларусі ў 2020—2021 гадахУладзімір КараткевічВікіпедыяВікіпедыя:СупольнасцьМайк ПампеаСпіс беларускіх імёнРыгор БарадулінЛюдзі на балоце (раман)Шаблон:РэвалюцыяЛіцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэтаШаблон:Выбраны зместНародная дэмакратыяБеларуская моваЯкуб КоласМікалай Багданавіч ЭнгельгартМодуль:NavboxФранцыск СкарынаВялікае Княства ЛітоўскаеІван НавуменкаВікіпедыя:ДаведкаМАЗ-5335 (сямейства)Вікіпедыя:Адмова ад адказнасці